- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар ужо вядомы чытачу сваім гістарычным раманам «Меч князя Вячкі». Новы твор пісьменніка — пра малавядомыя старонкі жыцця i княжання Усяслава Полацкага. 1068 год... Стольны Кіеў... Народ паўстаў і, вызва-ліўшы з падземнай турмы Усяслава, абвясціў яго вялікім князем кіеўскім. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць... Болей »
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя... Болей »
„Дар’я Бялькевіч не заканчвала філфакаў, затое чытала паэзію і слухала жывых паэтаў. Можа, таму зусім не хворая на снабізм і ўпэўненая, што творчасць або дапамагае людзям, або нікому не патрэбная“. Андрэй Хадановіч.... Болей »
Творчае крэда гэтай кнігі паэт перадае наступным чынам: «Маці аднойчы сказала: трэба з людзьмі жыць так, каб заўсёды заставалася слова на дабрыдзень...» Гэта значыць, каб кожная сустрэча была шчырай і цікавай, каб кожны чалавек клапаціўся аб росквіце Радзімы.... Болей »
Манаграфія Аляксаядры Бергман прысвечана выдатнаму беларускаму палітыку, мовазнаўцу і перакладчыку Браніславу Тарашкевічу. Грунтуючыся на шматлікіх архіўных матэрыялах, успамінах і сведчаннях сучаснікаў, польская даследчыца асвяціла складаны жыццяпіс Тарашкевіча, які, як і безліч іншых беларускых дзеячаў... Болей »
У кнізе даецца навуковае асэнсаванне і ацэнка ўсёй этнаграфічнай спадчыны аднаго з пайбольш яркіх прадстаўнікоў беларускай этнаграфіі дарэвалюцыйнага перыяду, вядомага польска-беларускага паэта XIX ст. Ул. Сыракомлі.... Болей »
Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р.... Болей »
“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, – кажа Ян Максімюк. – Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся... Болей »
Слоўнік з’яўляецца нарматыўным даведнікам па выкарыстанні асабовых уласных беларускіх імён у афіцыйнай і паўсядзённай практыцы, іх правапісе і скланенні, а таксама па ўтварэнні імён па бацьку. У слоўніку пададзены найбольш пашыраныя народныя і размоўныя формы і варыянты імён, а таксама кананічныя (праваслаўныя... Болей »
Слоўнік раскрывае лексічнае і фразеалагічнае багацце Гродзеншчыны. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў. Адна з каштоўнасцяў працы — у дакладным адлюстраванні фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцяў мясцовага маўлення. У папраўленым выданні галоўным заданнем... Болей »