be

Прыватны каталёг

Зоська Верас
pdf

Зоська Верас


Войцік Галіна

Зоська Верас (Людвiка Сiвiцкая-Войцiк), старэйшая нашая пiсьменьнiца й актыўная дзеячка на нiве беларускага адраджэньня першай паловы ХХ ст., пражыла доўгае жыцьцё (1892 – 1991). Зь сярэдзiны 60-х гг. зноў узяла рупны ўдзел у беларускім культурным i грамадзкiм жыцьцi. Ведаючы асабiста многiх выдатных... Болей »

Зрабаваны народ
pdf

Зрабаваны народ

размовы з беларускімі інтэлектуаламі

Зрабаваны народ – збор інтэрвію беларускіх інтэлектуалаў, якія спрабавалі, адказваючы на пытаньні двух польскіх журналістаў Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага, патлумачыць і раскрыць для польскага чытача фэномэн “Беларусь”. Кніга, выдадзеная першапачаткова на польскай мове зрабіла пэўны фурор: польскі... Болей »

Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы
pdf

Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы


Станкевіч Ян

Гэта паданы разгляд Др. Я.Станкевіча дзьвюх працаў, каторых тэмаю ёсьць русыфікацыя Беларусі. Праца А.Пушкарэвіча беларускім чытачом мала прыступная, а другая вялікая (340 бач.) праца Александры Цьвікевіча зусім няпрыступная; часьць яе была надрукаваная ў менскім часапісе "Полымя", а цэласьць вышла ў... Болей »

Зэкамерон

Зэкамерон

Вершы, гктаркі
Знак Максім

Гэтая кніга - голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі. На пачатак траўня 2024-га ні сям’я, ні адвакат не маюць ніякай інфармацыі пра Максіма ўжо больш за 450 дзён. У... Болей »

Зэкамерон

Зэкамерон

Дакументальны раман
Знак Максім

«Зэкамерон» — дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Як і героі несмяротнага твора Джавані Бакача, да якога адсылае як назва, так і форма «Зэкамерона», героі гэтай кнігі стараюцца з гумарам ставіцца да няпростых... Болей »

Зэлмэняне

Зэлмэняне


Кульбак Мошэ

«Зэлмэняне» Мойшэ Кульбака — клясыка літаратуры на ідышы, адзін з найзначнейшых раманаў, напісаных у Беларусі ў 1930-х гадах. Кніга апісвае штодзённыя клопаты вялікай яўрэйскай сям’і ў Менску, якую разьдзірае новая савецкая рэчаіснасьць. Чатыры пакаленьні адлюстраваныя ў захапляльных і часта гратэскных... Болей »

Зязюля пракукуе заўтра…

Зязюля пракукуе заўтра…

Кніга прозы
Кудравец Анатоль

У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. “Ён сярод нашага брата пісьменьніцкага вызначаўся тым, што надаваў значэньне ня столькі сваёй асобе... Болей »

Зялёная дуброва
epub pdf

Зялёная дуброва

Кніга паэзіі
Цвірка Кастусь

У Кастуся Цвіркі, прадстаўніка сярэдняга, так званага «філалагічнага», пакалення, нямала творчых удач. Сведчанне таму — і гэтая кніга, у якую аўтар, вядомы не толькі як паэт, але і літаратуразнавец, і фалькларыст, уключыў усё лепшае, створанае ім. Гістарычнае мінулае беларускага народа, зямля нашых продкаў... Болей »

Зялёны лісток на планеце Зямля

Зялёны лісток на планеце Зямля

Эсэ
Сіпакощ Янка

Я. Сіпакоў—лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Дадзеная кніга, над якой аўтар працаваў каля пяці гадоў, — гэта сваеасаблівы партрэт Беларусі. Выданне змяшчае эсэ, дзе ёсць ўсё пра нашу краіну: дзе мы знаходзімся на планеце, наша зямля, нашы людзі, наша мова... Болей »

Зямля кенатафаў
pdf

Зямля кенатафаў

Апавяданні, артыкулы, эсэ
Янушкевіч Язэп

У тыя нялюдзкія дзесяцігоддзі Коласаўская «Новая зямля» ўспрымалася, дастасуючы словы іншага беларускага класіка пра ўласную творчасць, як «пераможны гімн сярод крыжоў, магіл» (Янка Купала). Сярод родных крыжоў і пустых магіл. Успрымалася, нібы біблейная кніга першымі хрысціянамі з выразным «поглядам... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org