- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава «Сьцяна» складаецца з празаічных твораў апошніх гадоў. Беларуская гісторыя XX стагодзьдзя стаэрыла нямала сытуацыяў, калі характары розных людзей па-рознаму выяўпяліся на мяжы жыцьця і сьмерці. Слуцкае антыбальшавіцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная вайна, «хрушчоўская» адліга, перасьлед апанэнтаў з боку КГБ у застойныя часы... Адпаведна рознымі былі й паводзіны міжвольных удзельнікаў гэтай гісторыі, ад якіх, па вялікім рахунку, не залежала нічога. Яны, фатальна абложаныя таталітарнай сыстэмай, маглі толькі захаваць або не захаваць сваю чалавечую годнасьць. Але ніякім чынам яны не маглі паўплываць на свой прадвызначаны статус — ахвяраў чырвонага або брунатнага малоха, які працяў кожнага зь іх наскрозь — іхны розум і іхную кроў. Васіль Быкаў у новай кнізе прозы паказвае, наколькі немагчыма, але наколькі важна на самых фатальных этапах гісторыі захоўваць чалавечнасьць, прыстойнасьць, годнасьць. Псыхалягічныя сытуацыі ў крыгычных абставінах становяцца напружанымі сюжэгамі, а дакладныя характарыстыкі самых розных чалавечых тыпау змушаюць чытача ўвесь час адчуваць сваю прысутнасьць сярод быкаўскіх пэрсанажаў і рабіць уласны маральны выбар. Кніга «Сьцяна» рыхтавалася да выхаду ў дзяржаўным выдавецгве «Мастацкая літаратура», але сёньняшні палітычны рэжым спыніў гэтую працу. Пасьля неаднаразовых прапановаў нашых чытачоў і з ласкавае згоды аўтара кніга «Сьцяна» выходзіць у незалежным выдавецтве «Наша Ніва».