be

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа. Выданьні

Белы конь
mp3 fb2 pdf epub mobi

Белы конь

Аповесць
Андрасюк Міхась

У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс – “аповесць”, які сам Міхась спачатку аправяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і... Болей »

Струмені лёсу
pdf

Струмені лёсу


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік быў надрукаваны ў 2005 годзе. Аднак знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў намнога раней. Першыя тры вершы былі напісаныя у 1945 г. у вайсковым шпіталі ў Зеебургу. Яны былі знойдзены недаўно ў дамашнім куфары і пасля карэктуры ўвайшлі ў зборнік. Такі сам лёс спаткаў чатыры вершы ў IV раздзеле... Болей »

Субота ў Малінніках
pdf

Субота ў Малінніках


Буйнюк Юрка

Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва... Болей »

Белы гарлачык
pdf

Белы гарлачык


Мартынюк Жэня

Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хві­лінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў... Болей »

Вясёлка над імглою
pdf

Вясёлка над імглою


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік быў надрукаваны ў 2004 годзе. Знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў год і тры гады раней. Напрыклад верш "Крывадушнасць" быў напісаны ў 2001 г., як пратэст супраць тадышніх улад з Беластока, якія не дазвалялі сем’ям забітых бандытамі ПАС Рамуальда Райса праваслаўных вазакоў, каб на помніку... Болей »

Мясцовая гравітацыя
fb2 mobi epub pdf

Мясцовая гравітацыя


Андрасюк Міхась

Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе... Болей »

Слова ў зменлівым свеце
pdf

Слова ў зменлівым свеце

Літаратурна-крытычныя артыкулы
Зарэмба Людміла

Разважаннем, абраным тут у якасці эпіграфа, Мікола Гайдук распачаў свой артыкул Ці «Слова пра паход Ігаравы» было напісана на беларускіх землях?. Вынесенае ў загаловак пытанне лакалізацыі, месца ўзнікнення помніка, найчасцей паўставала на Беларусі, у сваю чаргу адносна Кіева, Чарнігаўшчыны – на Украіне... Болей »

Чацвёртая стража
pdf

Чацвёртая стража


Тварановіч Галіна

“Чацвёртая стража” – 50-я кніга Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, заснаванай у 1990 годзе. Аўтар яе – Галіна Тварановіч, прафесар, выклачыца беларускай літаратуры ў Беластоцкім універсітэце, аўтар манаграфій і літаратурных выданняў. “Чацвёртая стража” – зборнік “белых” вершаў... Болей »

Беларускае літаратурнае аб'яднанне Белавежа

Беларускае літаратурнае аб'яднанне Белавежа

1958-2003 гг. у фатаграфіі

Літаратурнае аб'яднанне "Белавежа" (сёння фактычна саюз беларускіх пісьменнікаў Польшчы), пакліканае да жыцця 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку - з ініцыятывы Георгія Валкавыцкага, выпускніка Літаратурнага інстытута ў Маскве, тадышняга галоўнага рэдактара тыднёвіка "Ніва" - адзначае ўжо свой 45-гадовы... Болей »

Крык дзікай ружы
pdf

Крык дзікай ружы


Баена Юрка

— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org