- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваецца адзін рукапіс памерам у сотні кіламетраў. На прыгожым раздоллі там хапае месца ўсяму: і пракаветнай дуброве, і жывільным рэкам, і “чырвонакніжным” раслінам, і зубрам, і людзям. Апошнія “ўскормленыя суць па Бозе” беларусамі.
За апошняе стагоддзе той скрыпт “Белавежа” некалькі разоў перакладвалі-згіналі, і цяпер па берасцейскаму Мухаўцу на месцы згібу – мяжа. Мяжа па ўсёй гісторыі беларусчыны і яе будучыні.
У культуры ж памежных ліній не бывае. Яна “сшывае” межы. Беларуская ідэя і нацыянальная літаратура – той “карэньчык-пераплёт” разарванага белавежскага скрыпту. Па адзін бок – на большай усходняй старонцы – сто гадоў (пачынаючы ад братоў Луцкевічаў, А. Уласава, В. Ластоўскага, Я. Купалы і інш.) увасабляецца праект пад назвай “Наша ніва”; па другі, заходні, пяцьдзесят гадоў споўнілася праекту “Ніва”. І вось “поўні веку” дасягнула і Беларускае літаратурнае згуртаванне “БЕЛАВЕЖА”.
…Тры гады “савецкі блок” жыў без Сталіна. У Польшчы ствараецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (пярэдадзень “БЕЛАВЕЖЫ”) і беларускамоўны друкаваны орган – “Ніва”. Ствараецца пад заклікі, якіх не чуваць было ў тагачаснай менскай метраполіі: “Да сэрца беларуса”, “Слова да беларускай інтэлігенцыі”… Гэта назвы артыкулаў Веры Леўчук. Зразумела, не ўсё па-людску было і ў савецкай Польшчы. Аднак…
Аднак у “беларускай” Польшчы існуе і падтрымліваецца дзяржавай фінансава адна з найстарэйшых беларускіх літаратурных суполак. Пяцідзесяцігадовая дзейнасць “БЕЛАВЕЖЫ”, якую сёння ачольвае пісьменнік і прафесар Ян Чыквін, – узор адданасці роднаму слову і духу. Супольнаму літаратурнаму набытку “белавежцаў” – самадастатковаму, аўтаномнаму, хоць кроўна павязанаму з агульнанацыянальнай літаратурай, – можа пазайздросціць любая славянская культура. “БЕЛАВЕЖА” выдала больш ста пяцідзесяці арыгінальных літаратурных кніг, выдае штогадовы часопіс “Тэрмапілы”. Вось вянок з імёнаў толькі асноўных творцаў “белавежскага” руху: Георгій Валкавыцкі, Міхась Андрасюк, Галена Анішэўская, Надзея Артымовіч, Юрый Баена, Алесь Барскі, Юрка Буйнюк, Яша Бурш, Мікола і Уладзімір Гайдукі, Юрка Геніюш, Янка Жамойцін, Міраслава Лукша, Жэня Мартынюк, Васіль Петручук, Зося Сачко, Дзмітры Шатыловіч, Міхась Шаховіч, Віктар Швед, Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, дзесятак маладзейшых.
І ўсе яны жылі, жывуць і будуць жыць, каб у скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваўся адзін беларускі рукапіс.
Шчаслівага юбілею – і новых твораў!
Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў
З кнігі Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008гг., Беласток 2007, рэд Чыквін Ян, Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая
* Багдановіч Ірына, ТОЙ САМЫ ГОСЬЦЬ * Бензярук Расціслаў, СЛОВА * Буйнюк Юрка, У НОТАХ БОЛЮ * Дашына Ярына, ВОПІСЬ ЖЫЦЦЯ * Друк Галіна, З жывых крыніц народных сказаў * Дубоўка Уладзімір, “Я казаў вам шчырую праўду пра той час” * Каско Алесь, ХВІЛІНЫ АДЧАЮ І ГНЕВУ *... Болей »
* Андрыч Іва, ЗНАКІ ЛЯ ДАРОГІ * Буйнюк Юрка, ДЗЯЎЧАТЫ. СПЕЛЫЯ ЧАРЭШНІ ГУБ ТВАІХ. ФЕНІКС. ЧАРОЎНА ЧЭРВЕНЬСКІМ ВЕЧАРАМ * Вярцінскі Анатоль, ПАМЯЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА.Трыпціх * Гарэцкі Радзім, Беларускія нацдэмаўкі. Туга па наасферы * Геніюш Ларыса, “Мяне нельга нават успамінаць...” (лісты) ... Болей »
* Андраюк Серафім, З адчуваннем высокага неба * Баена Юрка, На гэтай зямлі * Бембель Алег, Сучасная беларуская культура і праваслаўная царква * Брыль Янка, Жнівень * В. Ш., Выспы лёсу абярог верасовы * Дайнека Леанід, Герадоцінкі. * Замкавец Уладзімір, Пясняр рэвалюцыйных... Болей »
* СТУДЭНЦКАЯ СТАРОНКА * Алейнік Лада, Погляд на жыццё з вышыні палёту (Проза Міхася Андрасюка) * Баена Юрый, ПАД ГЭТЫМ НЕБАМ. * Базылюк Марыля, ФІЯЛКАЙ МІЖ ТРАВЫ РОСНАЙ. * Брадзіхіна Ала, Рэверс і аверс жыцця * Дэмянюк Анна, Творчы шлях Тамары Саланевіч * Зьніч, СУТОНЬНЕ... Болей »
* “Белавежскі” кнігазбор Бібліяграфія за 1958 – 2003 гг. * Supa Wanda, Sformułowani a uogólniające w prozie Sokrata Janowicza * Брадзіхіна Ала, Пошукі ісціны, або “Сінестэзія пачуццяў і сімультанізм думкі” * Брыль Янка, ЦІ—ШЫ—НЯ. З лірычных запісаў. * Буйнюк Юрка, САМОТА ЛІСТАПАДА.... Болей »
* Piłat Walenty, Działalność kulturalno-oświatowa we wsiach polsko-białoruskich Wileńszczyzny w dwudziestoleciu międzywojennym * Андрасюк Мiхась, Кiно “ Iлюзiя” * Анішэўская Алена, “Трымаючы ў руках паходню” * Вярцінскі Анатоль, З кнігі “Асобныя радкі” * Дубянецкая Галіна, Хмель.... Болей »
* Varia * З сучаснай франкамоўнай бельгійскай паэзіі * Валкавыцкі Георгій, На абмежку * Гарэцкi Радзiм, Браты з Малой Багацькаўкі * Жамойцін Янка, Літаратурная старонка тыднёвіка „Ніва” (агляд 463—493 нумароў) * Зарэмба Людміла, “Слова...” ў зменлівым сусвеце * Лебедзеў... Болей »
* Брыль Янка, З лірычных запісаў * Буняк Петар, Славістычныя літаратуразнаўчыя даследаванні ў новым тысячагоддзі * Вярцінскі Анатоль, Крок за крокам, або ўрокі рускай мовы. Адно ўдакладненне. Чытаю Гарэцкіх. Беларускі шлях. Пытанні. Вось дык пераможцы. Просьба да аднаго вядомага сацыёлага.... Болей »
* СЯРОД КНІГ * Воінаў Мікалай, БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ ТВОРАЎ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ * Дранько-Майсюк Леанід, ХВАРОБА Ў КРАСАВІКУ * Дубіцкі Янка, ТРОХКРЫЛЫЯ ПТУШКІ * Дудзінская Дзіна, ВАКЦЫНА СУПРАЦЬ ХЛУСНІ * Зарэмба Людміла, ПРА ЛІРЫКУ УЛАДЗІМІРА ГАЙДУКА * Зуёнак Васіль... Болей »
* VARIA * Białokozowicz Bazyli, Polsko-wschodniosłowiańskie pogranicze kulturowe * Rudziewicz Irena, "Białowieżanie" i tradycja Janki Kupały * Zaniewska Teresa, Motyw ognia w twórczości poetów Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego "Białowieża" * Брыль Янка, Крынічнае * Зарэмба... Болей »