- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Чацвёртая стража” – 50-я кніга Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, заснаванай у 1990 годзе. Аўтар яе – Галіна Тварановіч, прафесар, выклачыца беларускай літаратуры ў Беластоцкім універсітэце, аўтар манаграфій і літаратурных выданняў. “Чацвёртая стража” – зборнік “белых” вершаў, якія ідуць ад сэрца. І да сэрцаў. Адрасаваныя сапраўдным гурманам ад лірыкі – людзям з душой вытанчанай і ўзнёслай. Частка твораў напісана па рэлігійных матывах, іншыя – аб чалавеку і яго ролі на зямлі. Ёсць творы з філасофскім падтэкстам. Асобная падборка – “Сербскія матывы”. Вершы зборніка прымушаюць кожнага , хто дакранецца да іх душой, задумацца аб існаванні сусвету і сваім месцы ў ім. Наогул творчасць Галіны Тварановіч прасякнута роздумам над праблемамі жыцця, лёсам чалавека ў Вечнасці, любоўю да роднай зямлі, хрысціянскімі матывамі. Яе вершы, як і яна сама – светлыя, узнёслыя, лёгкія і глыбокія, але глыбокія такой яснай, чыстай глыбінёй. (Н.Г.)