Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа


У скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваецца адзін рукапіс памерам у сотні кіламетраў. На прыгожым раздоллі там хапае месца ўсяму: і пракаветнай дуброве, і жывільным рэкам, і “чырвонакніжным” раслінам, і зубрам, і людзям. Апошнія “ўскормленыя суць па Бозе” беларусамі.

За апошняе стагоддзе той скрыпт “Белавежа” некалькі разоў перакладвалі-згіналі, і цяпер па берасцейскаму Мухаўцу на месцы згібу – мяжа. Мяжа па ўсёй гісторыі беларусчыны і яе будучыні.

У культуры ж памежных ліній не бывае. Яна “сшывае” межы. Беларуская ідэя і нацыянальная літаратура – той “карэньчык-пераплёт” разарванага белавежскага скрыпту. Па адзін бок – на большай усходняй старонцы – сто гадоў (пачынаючы ад братоў Луцкевічаў, А. Уласава, В. Ластоўскага, Я. Купалы і інш.) увасабляецца праект пад назвай “Наша ніва”; па другі, заходні, пяцьдзесят гадоў споўнілася праекту “Ніва”. І вось “поўні веку” дасягнула і Беларускае літаратурнае згуртаванне “БЕЛАВЕЖА”.

…Тры гады “савецкі блок” жыў без Сталіна. У Польшчы ствараецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (пярэдадзень “БЕЛАВЕЖЫ”) і беларускамоўны друкаваны орган – “Ніва”. Ствараецца пад заклікі, якіх не чуваць было ў тагачаснай менскай метраполіі: “Да сэрца беларуса”, “Слова да беларускай інтэлігенцыі”… Гэта назвы артыкулаў Веры Леўчук. Зразумела, не ўсё па-людску было і ў савецкай Польшчы. Аднак…

Аднак у “беларускай” Польшчы існуе і падтрымліваецца дзяржавай фінансава адна з найстарэйшых беларускіх літаратурных суполак. Пяцідзесяцігадовая дзейнасць “БЕЛАВЕЖЫ”, якую сёння ачольвае пісьменнік і прафесар Ян Чыквін, – узор адданасці роднаму слову і духу. Супольнаму літаратурнаму набытку “белавежцаў” – самадастатковаму, аўтаномнаму, хоць кроўна павязанаму з агульнанацыянальнай літаратурай, – можа пазайздросціць любая славянская культура. “БЕЛАВЕЖА” выдала больш ста пяцідзесяці арыгінальных літаратурных кніг, выдае штогадовы часопіс “Тэрмапілы”. Вось вянок з імёнаў толькі асноўных творцаў “белавежскага” руху: Георгій Валкавыцкі, Міхась Андрасюк, Галена Анішэўская, Надзея Артымовіч, Юрый Баена, Алесь Барскі, Юрка Буйнюк, Яша Бурш, Мікола і Уладзімір Гайдукі, Юрка Геніюш, Янка Жамойцін, Міраслава Лукша, Жэня Мартынюк, Васіль Петручук, Зося Сачко, Дзмітры Шатыловіч, Міхась Шаховіч, Віктар Швед, Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, дзесятак маладзейшых.

І ўсе яны жылі, жывуць і будуць жыць, каб у скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваўся адзін беларускі рукапіс.

Шчаслівага юбілею – і новых твораў!

Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў

З кнігі Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008гг., Беласток 2007, рэд Чыквін Ян, Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа :: Выданьні

pdf
Тэрмапілы, 02

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

02

* СЯРОД КНІГ * Воінаў Мікалай, БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ ТВОРАЎ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ * Дранько-Майсюк Леанід, ХВАРОБА Ў КРАСАВІКУ * Дубіцкі Янка, ТРОХКРЫЛЫЯ ПТУШКІ * Дудзінская Дзіна, ВАКЦЫНА СУПРАЦЬ ХЛУСНІ * Зарэмба Людміла, ПРА ЛІРЫКУ УЛАДЗІМІРА ГАЙДУКА * Зуёнак Васіль, НАД КРЫНІЧКАЙ З ЗАІМШЭЛЫМ ЗРУБАМ. НАСТАНЕ ГОД, НАСТАНЕ ДЗЕНЬ ТАКІ. ХАМУРАПІ. КАЛІ “БАЦЬКІ ЛІТАРАТУРЫ”. СУЦЯШЭННЕ. ЯК МНЕ ХОЧАЦЦА ЗНОЎ УЗАБ... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 01

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

01

* VARIA * Białokozowicz Bazyli, Polsko-wschodniosłowiańskie pogranicze kulturowe * Rudziewicz Irena, "Białowieżanie" i tradycja Janki Kupały * Zaniewska Teresa, Motyw ognia w twórczości poetów Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego "Białowieża" * Брыль Янка, Крынічнае * Зарэмба Людміла, Узаемаўплыў творчых індывідуальнасцей (Ян Чыквін - Уладзімір Гайдук) * Мацяш Ніна, Я маю толькі ймя. Пры сцежцы. Песня ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [9-9]   Наступная   Апошняя