be
pdf

Здарылася быць

Чыквін Ян
Лірыка. Проза

Цяпер ён ляжаў перада мною нерухома і ляжаў так, здавалася, здаўна. Ляжаў нехта, каму мільёны або мільярды гадоў – лабасты, рэдкай афарбоўкі, вафельна-тартовы аметыст, з нейкаю як бы даўняйпрадаўняй картаю крэпасці на высакагор’і. Спачатку яго звочылі, гаварылі адны, ля вадапада Вікторыі, а іншыя – у рацэ Замбэзі ў далёкай Афрыцы. Потым ён ішоў нейкім цьмяным шляхам па Сібіры, каб спачыць у Багдадскім археалагічным музеі. Аднак той музей разграбілі амерыканцы. Крыху пазней ён з’явіўся на блашыным рынку чорнага квартала Нью Ёрка, Гарлеме. Там за пару долараў аметыст трапіў у рукі паляка. Ён прывёз яго ў Гданьск, дамоў, як амулет. Але ўжо праз месяц мусіў прадаць перакупшчыку, бо не меў за што купіць білет у заапарк для сваёй трохгадовай дачушкі, якая нарадзілася, калі яе бацька зарабляў за акіянам на прыгожае, як яму марылася, жыццё на радзіме. (Камень, фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Чыквін Ян
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Літаратурнае Аб\'яднанне Белавежа
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Кніга дзевяноста пятая
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2015
  • Рэдактар: Тварановіч Галіна
  • Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб\'яднанне Белавежа
  • Выдавецтва/ друкарня: Wydawnictwo PRYMAT
  • Памеры: 128 с.
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2015 by Jan Czykwin
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдадзена за кошт сродкаў Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org