Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

У скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваецца адзін рукапіс памерам у сотні кіламетраў. На прыгожым раздоллі там хапае месца ўсяму: і пракаветнай дуброве, і жывільным рэкам, і “чырвонакніжным” раслінам, і зубрам, і людзям. Апошнія “ўскормленыя суць па Бозе” беларусамі.

За апошняе стагоддзе той скрыпт “Белавежа” некалькі разоў перакладвалі-згіналі, і цяпер па берасцейскаму Мухаўцу на месцы згібу – мяжа. Мяжа па ўсёй гісторыі беларусчыны і яе будучыні.

У культуры ж памежных ліній не бывае. Яна “сшывае” межы. Беларуская ідэя і нацыянальная літаратура – той “карэньчык-пераплёт” разарванага белавежскага скрыпту. Па адзін бок – на большай усходняй старонцы – сто гадоў (пачынаючы ад братоў Луцкевічаў, А. Уласава, В. Ластоўскага, Я. Купалы і інш.) увасабляецца праект пад назвай “Наша ніва”; па другі, заходні, пяцьдзесят гадоў споўнілася праекту “Ніва”. І вось “поўні веку” дасягнула і Беларускае літаратурнае згуртаванне “БЕЛАВЕЖА”.

…Тры гады “савецкі блок” жыў без Сталіна. У Польшчы ствараецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (пярэдадзень “БЕЛАВЕЖЫ”) і беларускамоўны друкаваны орган – “Ніва”. Ствараецца пад заклікі, якіх не чуваць было ў тагачаснай менскай метраполіі: “Да сэрца беларуса”, “Слова да беларускай інтэлігенцыі”… Гэта назвы артыкулаў Веры Леўчук. Зразумела, не ўсё па-людску было і ў савецкай Польшчы. Аднак…

Аднак у “беларускай” Польшчы існуе і падтрымліваецца дзяржавай фінансава адна з найстарэйшых беларускіх літаратурных суполак. Пяцідзесяцігадовая дзейнасць “БЕЛАВЕЖЫ”, якую сёння ачольвае пісьменнік і прафесар Ян Чыквін, – узор адданасці роднаму слову і духу. Супольнаму літаратурнаму набытку “белавежцаў” – самадастатковаму, аўтаномнаму, хоць кроўна павязанаму з агульнанацыянальнай літаратурай, – можа пазайздросціць любая славянская культура. “БЕЛАВЕЖА” выдала больш ста пяцідзесяці арыгінальных літаратурных кніг, выдае штогадовы часопіс “Тэрмапілы”. Вось вянок з імёнаў толькі асноўных творцаў “белавежскага” руху: Георгій Валкавыцкі, Міхась Андрасюк, Галена Анішэўская, Надзея Артымовіч, Юрый Баена, Алесь Барскі, Юрка Буйнюк, Яша Бурш, Мікола і Уладзімір Гайдукі, Юрка Геніюш, Янка Жамойцін, Міраслава Лукша, Жэня Мартынюк, Васіль Петручук, Зося Сачко, Дзмітры Шатыловіч, Міхась Шаховіч, Віктар Швед, Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, дзесятак маладзейшых.

І ўсе яны жылі, жывуць і будуць жыць, каб у скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваўся адзін беларускі рукапіс.

Шчаслівага юбілею – і новых твораў!

Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў

З кнігі Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008гг., Беласток 2007, рэд Чыквін Ян, Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа :: Выданьні
Подыхі хвілін – адзінаццаты (дзесяты на беларускай мове) паэтычны зборнік вершаў аўтара, які выйшаў з друку ў кастрычніку 2009 г. Вершы напісаныя на тэмы перажытых падзей аўтара перад другой сусветнай вайноў на Падляшшы, у час вайны і пасля яе. Піша многа на тэмы прыроды, свае рэфлексіі на тэмы зла і на гістарычныя тэмы. Зборнік змяшчае 90 новых вершаў аўтара. »»»
Міра Лукша, аўтарка з другога пакалення беларускіх літаратараў у Польшчы, як і іншыя сябры БЛА "Белавежа", бесперарыўна дзейнічаючага ў Польшчы ад паўстагоддзя, кіруецца слядамі ўласнай тоеснасці. Аўтарка сямі літаратурных зборнікаў заглыбляецца і адкрывае дутпу чалавека пагранічгча, прабуе апісаць месца і час, якія заўжды былі незвычайнымі і складанымі, а тым больш цяпер, калі на нагпых вачах радыкальна мяняецца рэчаіснасць. Якраз спробам знайсці сябе ў [...] »»»
„Гронкі надзеі” з’яўляецца дзевятым зборнікам вершаў Дзмітрыя Шатыловіча (8 на беларускай і 1 на польскай мове), які выйшаў у 2008 г. У сборніку знаходзяцца вершы на розныя тэмы. У тым ліку некалькі на гістарычныя - аб апошніх гадах жыцця полацкай княгіні Рагнеды, дачкі князя Рагвалода, аб полацкім князю Брачыславе, унуку княгіні Рагнеды і аб будове сабора Сафіі Полацкай князем Усяславам. »»»
Новы дзесяты паэтычны зборнік вершаў Дзмітры Шатыловіча напісаных у 2008 годзе, які выйшаў пад канец года. У вершах бачым водгукі мінулага перажытага аўтарам, роздумы на злобадзённыя тэмы жыцця, а таксама аўтар закранае гістарычныя тэмы. »»»
Яўген Міклашэўскі нарадзіўся 9 жніўня 1936 года на Беласточчыне – у вёсцы Лыскі. Бацькі працавалі на сельскай гаспадарцы. У 1945 годзе пайшоў у першы клас Старасельскай пачатковай школы, а ў красавіку наступнага года пераехаў з бацькамі на Беларусь. Пасля заканчэння Пінскага педагагічнага вучылішча чатыры гады (1957 – 1961) настаўнічаў на Піншчыне – загадваў аднакамплектнай і двухкамплектнай пачатковымі школамі. У 1962 годзе пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мін[...] »»»
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (1991), Вечар над све[...] »»»
Беларуская літаратура, як літаратура кожнага народу, не ведае паняцця мяжы. Няма загароды, няма муру, які б здолеў утрымаць мастацкую думку. Беларуская літаратура заўсёды развівалася і надалей развіваецца не толькі ў самой Беларусі, але і па-за яе межамі. Творчыя людзі, дзе б яны ні жылі, маюць патрэбу выказацца, што і робяць, карыстаючы пры гэтым родную мову. Польшча не з’яўляецца выключэннем, а беларусы, якія тут карэнныя прадстаўнікі этнічнай меншасці, [...] »»»
Зборнік быў надрукаваны ў 2007 годзе, аднак 8 вершаў у раздзеле „Вершы ў альбомы”, так як у зборніку „Асеннія промні”, былі напісаныя ў 1948-50 гады ў альбомы знаёмых дзяўчын аўтара. Іншыя вершы – гэта ўспаміны з Бельска Падляшскага і з роднай вёскі Чаромхі, на злобадзённыя тэмы сённяшняга жыцця, аб прыгожых з’явах прыроды. Многа ў зборніку ёсць гістарычных вершаў, аб Беларусі, аб двадцатым веку на нашай планеце і аб жыцці княгіні Рагнеды ў Кіеве і ў Прадс[...] »»»
Zbiorek był wydrukowany w 2006 r. i zawiera przetłumaczone przez autora z języka białoruskiego na język polski wiersze z jego pierwszych wydanych białoruskich zbiorków: "Эцюды падарожжа", "Маё Падляшша" і parę wierszy z później wydanych zbiorków. Są to wiersze związane z jego podróżami do Francji, Turcji, Grecji. Gruzji, Indii oraz w kraju. Jest wiersz „Podlasie”, który później wszedł do wydanej przez Książnice Podlaską książki „Gniazda słów słowa gniazd” [...] »»»
Зборнік быў надрукавыны ў 2006 годзе, аднак вершы, якія знаходзяцца ў раздзелах "Вершы ў альбомы" і "Санеты ў альбомы" былі напісаны ў 1947-53 гадах. Калі аўтар іх знайшоў у сваім архіве, то пасля карэктуры ўключыў іх у свой зборнік. Іншыя вершы – гэта ўспаміны з Падляшша, антываення, гістарычныя, лірычныя і напісаныя на іншыя злобадзённыя тэмы сённяшняга жыцця. У апошнім раздзеле маем доўгі верш аб полацкай княжне Рагнедзе "Рагнеда ў Ногарадзе", дзе аўтар[...] »»»
Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя