be

Бічэль Данута

Бічэль Данута

Нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка.

Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічнага факультэту Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гарадзенскай школы працоўнае моладзі. З 1982 - старшы навуковы супрацоўнік Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалягічнага музэю. З 1982 зьбірае матэрыялы, якія тычацца жыцьця і творчасьці Максіма Багдановіча. Праз руплівасьць Дануты Бічэль у 1986 адкрытая музэйная экспазыцыя «Дом Максіма Багдановіча», дзе Спадарыня Данута працавала дырэктаркай (да 1998).

Вядомая ў Горадні й краіне грамадзкая дзяячка. Адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, зь верасьня 1988 - у БНФ. Брала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак у Гарадзенскай вобл. Была адным зь ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова».

Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР М.Ткачова ў 1990. Перад выбарамі ў горадзе зьявіліся ўлёткі, на якіх быў зьмешчаны фотаздымак з часопісу «Политический собеседник» (да 1989 - «Коммунист Белоруссии») з надпісам «Яна сярод тых, чые рукі ў крыві нявіннага беларускага народа...». Як сьцвярджае Данута Бічэль, гэтай акцыяй ёй «стваралі імідж дурной (псыхаватай) вясковай паэткі».

Цяпер займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.

Сяргей Сахараў http://slounik.org

Бічэль Данута. Выданьні

Дзявочае сэрца
pdf

Дзявочае сэрца

вершы
Бічэль Данута

«Дзявочае сэрца» — першы паэтычны зборнік Дануты Бічэль,— па-моладу звонкі, поўны шчырай любові да роднага Прынёманскага краю, да нашых светлых дзён, да сціплага, працавітага чалавека.... Болей »

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса
pdf epub mobi fb2

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Успаміны Згадкі Рэцэнзіі Прысвячэнні Пісьмы Фотаздымкі
Чыгрын Сяргей уклад.

Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных... Болей »

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы
pdf

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »

Наш Быкаў

Наш Быкаў

кніга ўспамінаў

Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя... Болей »

Літаратурная Беларусь 8-9 (180-181) 2021
pdf

Літаратурная Беларусь 8-9 (180-181) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Перад вамі апошні — у гэтым часе — папяровы выпуск «Літаратурнай Беларусі». У Беларусі, дзе ўжо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб старадаўнім скарынаўскім метадам распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Дзе не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць… У падобнае... Болей »

Літаратурная Беларусь 10 (158) 2019
pdf

Літаратурная Беларусь 10 (158) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 гадоў таму Еўрапейскі Саюз заснаваў прэмію па літаратуры — каб папулярызаваць на міжнародным узроўні не надта вядомых, але таленавітых аўтараў з розных краін Еўропы. Намінантам прэміі можа стаць аўтар, які мае не менш за дзве, але не больш за чатыры выдадзеныя арыгінальныя кнігі. Каардынуе прэмію... Болей »

Літаратурная Беларусь 12 (148) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 12 (148) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Беларускі інтэлектуал любіць троіцу. Пасля дыскусіі, прысвечанай новай, «папулярнай» хвалі беларускай літаратуры і прыватнага джазу Максіма Жбанкова ў кнігарні «Логвінаў» сабраліся людзі, гатовыя паразважаць, чаму беларуская літаратурная крытыка «не працуе». Дыскусію арганізавалі Саюз беларускіх пісьменнікаў... Болей »

Літаратурная Беларусь 9 (145) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 9 (145) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Полацкі малец вырас, але не пакінуў надзею кіраваць часам. У кнізе «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» ён збольшага тым і займаецца, што вольна перасоўваецца па бясконцым палатне. Пераскоквае з купіны на купіну, а вакол — твань забыцця. Следам крочаць прывіды. Уласна, гэта і ёсць Пятровіч і Здань.... Болей »

Літаратурная Беларусь 5 (141) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 5 (141) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Каб не быць абмежаванай планамі іншых выдавецтваў, сёлета яна заснавала ўласнае — «KOSKA». 18 траўня на выставе Шведскай дзіцячай акадэміі «Ура дзіцячай кнізе!» яна прэзентавала адразу два новыя пераклады кніг з серыі пра Маму Му. Чаму менавіта шведскія дзіцячыя кнігі часцей за ўсё перакладаюцца ў Беларусі... Болей »

Літаратурная Беларусь 11 (135) 2017
pdf

Літаратурная Беларусь 11 (135) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Сустрэча з Данутай Бічэль адбылася найперш завочна — праз яе паэзію. Удзячліва помняцца і непасрэдныя сустрэчы… Слова Паэткі — гэта падтрымка ў хадзе кожнага чалавека да спазнання сябе, свайго роду, Беларусі. Добра з паэткай гаварыць, бо найчасцей нічога не трэба пытацца, яна сама распавядае, і гэта... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org