- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка.
Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічнага факультэту Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гарадзенскай школы працоўнае моладзі. З 1982 - старшы навуковы супрацоўнік Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалягічнага музэю. З 1982 зьбірае матэрыялы, якія тычацца жыцьця і творчасьці Максіма Багдановіча. Праз руплівасьць Дануты Бічэль у 1986 адкрытая музэйная экспазыцыя «Дом Максіма Багдановіча», дзе Спадарыня Данута працавала дырэктаркай (да 1998).
Вядомая ў Горадні й краіне грамадзкая дзяячка. Адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, зь верасьня 1988 - у БНФ. Брала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак у Гарадзенскай вобл. Была адным зь ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова».
Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР М.Ткачова ў 1990. Перад выбарамі ў горадзе зьявіліся ўлёткі, на якіх быў зьмешчаны фотаздымак з часопісу «Политический собеседник» (да 1989 - «Коммунист Белоруссии») з надпісам «Яна сярод тых, чые рукі ў крыві нявіннага беларускага народа...». Як сьцвярджае Данута Бічэль, гэтай акцыяй ёй «стваралі імідж дурной (псыхаватай) вясковай паэткі».
Цяпер займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.
Сяргей Сахараў http://slounik.org
* Лісты біскупа Чэслава Сіповіча да айца Уладыслава Чарняўскага * Андэрсан Шэрвуд, Прыгода * Бабёр Янка, Час надзеі * Белямук Міхась, Зімовы калядны абрад Куцця * Бітэль Пятро, Вішнева і Вішнеўцы * Бітэль Пятро, Развал * Бічэль-Загнетава Данута, У Вішневе * Гейнэ Генрых... Болей »
* Апячонак Францішак, Застаўся толькі букет ружаў... * Багдановіч Ірына, "Вы мне ідэёвы сваяк..." * Бічэль Данута, Вершы * Габрусь Тамара, Святыня незвычайнага лёсу * Грыцкевіч Анатоль, Удзел у Адраджэнні * Дыдзік Уладзімір, Вайна супраць народа і касцёла * Жарнасек Ірына... Болей »
Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач... Болей »
* Астрауцоў Сяргей, Сурма. Валатоўка. Апавяданні * Бічэль-Загнетава Данута, Вершы * Жуковіч Васіль, Вершы * Забалоцкая Людміла, Вершы * Зуб Іна, Сцэнарый не для кіно. Аповесць * Кажадуб Алесь, Рака вады жывой. Эсэ Заканчэнне * Калкоўскі Уладзімір, Надзейны спосаб. Бацька. Апавяданні * Каханоўскі... Болей »
* Аксак Валянціна, Вершы * Арэхва Мікалай, Калеснік Уладзімір, Макаль Пятрусь, Бічэль-Загнетава Данута, Белакоз Алесь, 1939 — 1989. Праз 50 гадоў: успамін * Гальпяровіч Навум, Вершы * Глушакоў Уладзімір, Арандатары і гаспадары * Дзялец Міхась, Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася * Дранько-Мансюк... Болей »
Данута Бічэль - нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка. Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічна... Болей »