be

Содаль Уладзімір

Содаль Уладзімір

Содаль Уладзімір Ільіч (нар. 13.11.1937 м. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.), пісьменнік, літаратар-даследчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996). Член Саюза журналістаў Беларусі. Сябар Рэспубліканскай Рады “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”, рэдкалегіі газеты “Наша слова” і “Таварыства беларускай школы”. Сябар клуба “Спадчына” (1984). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя А.М.Горкага (1963). Працаваў загадчыкам Мормальскага сельскага клуба, электрыкам Мурманскага сударамонтнага завода, скончыў брыгадныя курсы токараў, настаўнікам беларускай мовы і гісторыі Астрашыцкага дзіцячага сухотнага санаторыя, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва Беларусі”, рэдактарам навукова-папулярных і навучальных праграм, у тым ліку ”Роднае слова” на беларускім тэлебачанні (1979 – 2000). Адзін са стваральнікаў праграмы “Роднае слова”. У серыі “Тэлебачанне – школе” з яго ўдзелам створаны праграмы пра Я.Брыля, А. Пашкевіч (Цётку), Ф.Багушэвіча, П.Багрыма, Т. Касцюшку, культуру Беларусі канца ХVІІІ – пачатку ХХ стст. Аўтар кніг “Людзьмі звацца” (1977), “Пуцявінамі Сейбіта” (1982), “Кушлянскі кут” (1990), “Сцежкі Мацея Бурачка” (1991), “Жупранская старонка” (1991), “Тут бачу свой край” (1994), “Свіранскія краскі” (1995), “Фальварак Карпілаўка” (2001) – пра сядзібу Ядвігіна Ш., “Святы той куточак фальварак Свіраны”, “Умей слухаць” (2003); фотаальбомаў “Францішак-Бенядзікт Багушэвіч” (1986), “Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч” (1997); навучальных дыяфільмаў “Праўдашукальнік” (пра Ф.Багушэвіча), “Дудар Беларускі” (пра В.Дуніна-Марцінкевіча), “Кастусь Каліноўскі”. Укладальнік зборнікаў твораў Францішка Багушэвіча: “Мая дудка” (1987), “Каму дудка паслушна” (1990), “Францішак Багушэвіч. Творы” (разам з Я.Янушкевічам, 1991). Удзельнік Устаноўчага з’езду БНФ, ТБМ, адзін з падпісантаў творчай інтэлігенцыі ліста ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы ў рэспубліцы. За ўдзел у мітынгу неаднаразова затрымліваўся, нават быў збіты. За свае палітычныя перакананні зволены з працы рэдактара тэлестудыі.

За літаратурна-даследчую працу і змаганне за родную мову Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” і імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба (27.11.1997) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

Памёр Уладзімір Содаль 15.04.2015 г.

Крыніца: www.adradjency.narod.ru

Содаль Уладзімір. Выданьні

Блаславёныя Кушляны
pdf

Блаславёныя Кушляны

З нагоды 170-х угодкаў Францішка Багушэвіча
Содаль Уладзімір

У. І. Содаль — вядомы даследчык жыцця і творчасці Ф. Багушэвіча. Ужо сорак год ён збірае звесткі пра паэтаву сядзібу ў Кушлянах. Упершыню значная частка сабраных матэрыялаў друкуецца асобнай кнігай. Гісторыя сядзібы, таленавіта расказаная краязнаўцам, запрашае чытача ў часы нараджэння беларускай нацыянальнай... Болей »

Народныя апавяданні
pdf

Народныя апавяданні

у запісах і апрацоўцы Ладымера Содаля
Содаль Уладзімір

…Народныя апавяданні! Што гэта за цуд! Якія ў іх незвычайныя сюжэты! I нечаканыя! А мова! Заслухаешся! Народнымі апавяданнямі цікавіліся нашы пісьменнікі ўсіх пакаленняў. Адзін з першых пачаў іх запісваць чуйны да народнага слова Францішак Багушэвіч. А цяпер нізку народных досціпаў прапануе вам Ладымер... Болей »

Анекдоцік у роцік
pdf

Анекдоцік у роцік

Смяшынкі, жартоўкі, анекдоткі, досціпы ў запісах і апрацоўцы Уладзіміра Содаля і яго ўнучка Сержыка
Содаль Уладзімір

Некалі першы наш народны паэт Ф. Багушэвіч — ён жа Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава — прароча сказаў: «Той люд жыве, што свае песні мае!» Перафразуючы гэты крылаты паэтаў афарызм, з такой жа пэўнасцю можна сказаць: «Той люд жыве, што свой гумар мае». Гумар — лекар. Ён адначасова і барометр... Болей »

Волат з Мігаўкі
epub fb2 mobi pdf

Волат з Мігаўкі

Успаміны землякоў пра Аляксандра Ўласава
Содаль Уладзімір

Постаць Аляксандра Ўласава досыць знаная беларускай грамадскасці: першы беларускі эканаміст новага часу, які пісаў па-беларуску. Нязменны, аж да 1914 года, рэдактар першай беларускай газеты «Наша Ніва» з малюнкамі. Дэлегат першага Ўсебеларускага кангрэсу 1917 г. Сябра Прэзідыума Рады Беларускай Народнай... Болей »

Святы той куточак фальварак Свіраны
fb2 mobi epub pdf

Святы той куточак фальварак Свіраны

Свіранскі народны мемарыял
Содаль Уладзімір

Выданне прымеркавана да 165-х угодкаў з дня народзінаў Беларускага Прарока Францішка Багушэвіча. У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў беларускі паэт i адвакат Франціпіак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу імя слыннага беларускага Празорцы тут ніяк не было ўшанавана.... Болей »

Умей слухаць
fb2 mobi epub pdf

Умей слухаць

Кушлянскія дыяменты — жартоўкі, анекдоткі, народный аповеды, досціпы
Содаль Уладзімір

Гарэлкі не п'ю, цыгарэтаў не смалю, а за гэтыя грошыкі кніжачку выдаю. Спрыяй мне, Божа, і надалей. Багатая наша зямля. І таленавітая. Багатая яна на ўсё. І на гумар таксама. Беларускія фалькларысты запісалі і выдалі тысячы розных жартаў, гумарэсак, смяшынак. Шмат якія мясціны нашага краю вывучаны імі... Болей »

Карпілаўка
fb2 mobi epub pdf

Карпілаўка

Краязнаўчы нарыс
Содаль Уладзімір

Серыя "Ведаць свой край Беларусь" папоўнілася сёмай кніжкай. Да беларусаў разам з Ядвігіным Ш. вярнулася лагойская Карпілаўка. А з ёй ажыла яшчэ адна часцінка нашай гістарычнай памяці.... Болей »

Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч
fb2 mobi epub pdf

Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч

Жыццё і творчасць
Содаль Уладзімір

Гэты альбом — своеасаблівая ілюстраваная энцыклапедыя пра Вінцэнта Якуба Дуніна-Марцінкевіча, яго асяроддзе, эпоху і час. Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, усіх, хто неабыякавы да нацыянальнай духоўнай спадчыны.... Болей »

Свіранскія крэскі
pdf fb2 mobi epub

Свіранскія крэскі


Содаль Уладзімір

У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў слынны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу гэты куток не быў як след вывучаны нашымі краязнаўцамі ды літаратуразнаўцамі. Паэтава маленства, людское i прыроднае асяроддзе, дзе ён гадаваўся, гісторыя Свіранаў... Болей »

Тут бачу свой край
fb2 mobi epub pdf

Тут бачу свой край


Содаль Уладзімір

У кнізе расказваецца пра адну з Купалаўскіх мясцін – вёску Бараўцы пад Мінскам і яе наваколле. Тут у паэта адбыўся літаратурны дэбют, тут ён падрыхтаваў свой першы зборнік “Жалейка”, напісаў знакамітую паэму “Адвечная песня”. Шырокаму колу чытачоў.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org