- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў слынны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу гэты куток не быў як след вывучаны нашымі краязнаўцамі ды літаратуразнаўцамі. Паэтава маленства, людское i прыроднае асяроддзе, дзе ён гадаваўся, гісторыя Свіранаў i суседніх з імі мясцін — усё трапляе ў поле зроку даследчыка, які расказвае пра гэта ў кнізе, што дапаўняе папярэднія выданні — «Кушлянскі кут» i «Жупранская старонка», ствараючы своеасаблівую трылогію пра Францішка Багушэвіча. Шырокаму колу чытачоў.