be

Содаль Уладзімір

Содаль Уладзімір

Содаль Уладзімір Ільіч (нар. 13.11.1937 м. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.), пісьменнік, літаратар-даследчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996). Член Саюза журналістаў Беларусі. Сябар Рэспубліканскай Рады “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”, рэдкалегіі газеты “Наша слова” і “Таварыства беларускай школы”. Сябар клуба “Спадчына” (1984). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя А.М.Горкага (1963). Працаваў загадчыкам Мормальскага сельскага клуба, электрыкам Мурманскага сударамонтнага завода, скончыў брыгадныя курсы токараў, настаўнікам беларускай мовы і гісторыі Астрашыцкага дзіцячага сухотнага санаторыя, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва Беларусі”, рэдактарам навукова-папулярных і навучальных праграм, у тым ліку ”Роднае слова” на беларускім тэлебачанні (1979 – 2000). Адзін са стваральнікаў праграмы “Роднае слова”. У серыі “Тэлебачанне – школе” з яго ўдзелам створаны праграмы пра Я.Брыля, А. Пашкевіч (Цётку), Ф.Багушэвіча, П.Багрыма, Т. Касцюшку, культуру Беларусі канца ХVІІІ – пачатку ХХ стст. Аўтар кніг “Людзьмі звацца” (1977), “Пуцявінамі Сейбіта” (1982), “Кушлянскі кут” (1990), “Сцежкі Мацея Бурачка” (1991), “Жупранская старонка” (1991), “Тут бачу свой край” (1994), “Свіранскія краскі” (1995), “Фальварак Карпілаўка” (2001) – пра сядзібу Ядвігіна Ш., “Святы той куточак фальварак Свіраны”, “Умей слухаць” (2003); фотаальбомаў “Францішак-Бенядзікт Багушэвіч” (1986), “Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч” (1997); навучальных дыяфільмаў “Праўдашукальнік” (пра Ф.Багушэвіча), “Дудар Беларускі” (пра В.Дуніна-Марцінкевіча), “Кастусь Каліноўскі”. Укладальнік зборнікаў твораў Францішка Багушэвіча: “Мая дудка” (1987), “Каму дудка паслушна” (1990), “Францішак Багушэвіч. Творы” (разам з Я.Янушкевічам, 1991). Удзельнік Устаноўчага з’езду БНФ, ТБМ, адзін з падпісантаў творчай інтэлігенцыі ліста ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы ў рэспубліцы. За ўдзел у мітынгу неаднаразова затрымліваўся, нават быў збіты. За свае палітычныя перакананні зволены з працы рэдактара тэлестудыі.

За літаратурна-даследчую працу і змаганне за родную мову Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” і імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба (27.11.1997) і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

Памёр Уладзімір Содаль 15.04.2015 г.

Крыніца: www.adradjency.narod.ru

Содаль Уладзімір. Выданьні

Жупранская старонка
pdf fb2 mobi epub

Жупранская старонка


Содаль Уладзімір

Кніга знаёміць з мясцінамі, што звязаны з жыццём i творчасцю беларускага паэта i публіцыста Ф. Багушэвіча. Яна з'яўляецца своеасаблівым працягам кнігі «Кушлянскі кут», якая выйшла ў 1989 годзе. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »

Сцежкамі Мацея Бурачка
fb2 mobi epub pdf

Сцежкамі Мацея Бурачка

Пошукі, замалёўкі, нарысы
Содаль Уладзімір

З часу нараджэння Францішка Багушэвіча мінула 150 гадоў. Яго спадчына, вядомая чытачу, шырока даследавана сучасным літаратуразнаўствам, архівы паэта, на жаль, не ацалелі. Аўтару кнігі ўдалося аднавіць шмат якія старонкі жыццёвага шляху паэта, яго асяроддзе, паказаць Ф. Багушэвіча ў Пецярбургу, Доцішках... Болей »

Кушлянскі кут
pdf fb2 mobi epub

Кушлянскі кут


Содаль Уладзімір

Кніга знаёміць з мясцінамі, звязанымі з жыццём i творчасцю беларускага паэта i публіцыста Ф. Багушэвіча. Прысвячаецца 150-й гадавіне з дня нараджэння паэта. Францішак Багушэвіч, як вядома, нарадзіўся ў фальварку Свіраны пад Вільняй. Але свядомыя гады яго жыцця прайшлі ў Кушлянах, таму мы i лічым гэтую... Болей »

Пуцявінамі сейбіта
fb2 mobi epub pdf

Пуцявінамі сейбіта


Содаль Уладзімір

Стогадовы юбілей славутых беларускіх паэтаў Янкі Купалы i Якуба Коласа па рашэнню ЮНЕСКА шырока будзе адзначацца прзгрэсіўнымі людзьмі ўсяго свету. У «Бібліятэчцы «Голасу Радзімы» сёлета выходзіць некалькі кніжак пра нашых песняроў. Адна з ix — «Пуцявінамі сейбіта», аўтар якой У. Содаль расназвае, як... Болей »

Людзьмі звацца
fb2 mobi epub pdf

Людзьмі звацца


Содаль Уладзімір

Ёсць у нашай мове вельмі прыгожае i емкае слова — «спадчына». Яно мае надзвычай глыбокі змест. Спадчынай мы называем не толькі маёмасць, што пераходзіць да нас ад бацькоў, але i ix духоўны спажытак — песні, легенды, танцы i гншыя праявы культуры. Што людзі ашчадныя да сваей гісторыі, да свайго мінулага... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя.... Болей »

Дзеяслоў 75
pdf

Дзеяслоў 75

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Маладосць 5 (714) 2013
pdf

Маладосць 5 (714) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«Беларускае кіно сярэдзіны мінулага стагоддзя звязана ў сваёй масе з тэмай Вялікай Айчыннай. Знята шмат геніяльных фільмаў, закрануты досыць хвалюючыя моманты. І, можна сказаць, раскрыта гэта тэма ўздоўж і ўпоперак, а таму зрабіць нешта лепшае тут ужо не надта атрымаецца. Але мы чамусьці працягваем спекуляваць... Болей »

Маладосць 1 (710) 2013
pdf

Маладосць 1 (710) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

За мiнулыя 20 гадоў вонкавы бок жыцця змянiўся кардынальна. Мы забылiся на дэфiцыт рэчаў, атрымалi магчымасць дакрануцца да сусветнага досведу ў сферы культуры, навукi, найноўшых техналогiй, сталi вальнейшымi ў сваiх жаданнях i праяўленнях. Але цi азначае гэта, што новая форма iстотна змянiла ўнутраны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org