![]() |
![]() |
Юры Несцярэнка - беларускі пісьменнік і музыкант. Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Стваральнік музычных гуртоў “White Night Blues” (Блюз Белай Ночы) і “Nіestary Band”. Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, аўтар сольных альбомаў. Як празаік, публіцыст і перакладчык друкаваўся ў выданнях “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Тэрмапілы”, “Бярозка”, “Літаратурная Беларусь”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, як аглядальнік і музычны крытык -- у газетах “Няміга”, “Музыкальная газета”, часопісе “Jazz-квадрат” і шмат інш. Празаічныя творы змешчаны ў альманаху “Брама”, зборніку “Літаратурнае прадмесце”. Аўтар кніг “Звычайны шоу-бізнес” (Мінск, “Кнігазбор” 2015”), “Маё мястэчка ў часе і прасторы” (Мінск, выдавецтва”Колас”, 2015)
Жыве ў Бялынічах.
Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры. Назва зборніка мае глыбока іранічны кантэкст, абумоўлены як асабістым досведам аўтара, так і агульнакультурнай сітуацыяй у Беларусі. Болей »
Даследуючы мінуўшчыну і сучаснасць родных Бялыніч, музыка і літаратар Юры Несцярэнка праяўляе немалы талент і як краязнаўца. Зборнік змяшчае шэраг дасціпных нарысаў, прысвечаных назвам вуліц мястэчка, найбольш цікавых яго мясцін і адметнасцяў, а таксама невялікі раздзел «сацыяльна-філасофскіх» развагаў пра сцежкі-дарожкі-бялыніцкія тратуары. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца краязнаўчымі пытаннямі і ў першую чаргу – жыхарам Бялыніччыны. Болей »
Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Болей »
Напрыканцы лета ў вёсцы заўсёды сумна. Нешматлікія яе абітальнікі – на палявых работах, бо ідзе самы прыпар. Заўжды пустая галоўная вуліца, і толькі на лаўках дзе-нідзе сядзяць ля свайго жытла знямоглыя, знясіленыя працай на Ўтопію, пенсіянеры абоега полу. Побач, у пылу, зрэдку валтузяцца мурзатыя дзеці. Прыкладна ў такі час, схуднелы з твару, бледны, з пацямненнем на лёгкіх – пачатковай фазай сухотаў – з лагера агульнага рэжыму, адраз... Болей »
Любоў да свайго краю мы, сродкамі ўстаноў культуры, выхоўваем праз аўтэнтычны фальклор, рамёствы, абрады, народную песню, у якіх усё: і любоў да родных мясцін, і гісторыя, і жыццёвая філасофія, і маральнасць беларусаў. Установы культуры вядуць значную тэматычную інфармацыйна-краязнаўчую работу. Мы старанна рыхтуем, змястоўна, высакаякасна і творча праводзім мерапрыемствы да галоўных свят нашай краіны. У клубах і навучальных установах пр... Болей »
* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі размоўнік...» * Барадулін Рыгор, Сяброў пасылае лёс... * Бельская Ірына, ...Бо ранак раніць * Быкаў Васіль, Барадулін Р... Болей »