be

Несцярэнка Юры

Несцярэнка Юры

Юры Несцярэнка - беларускі пісьменнік і музыкант. Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Стваральнік музычных гуртоў “White Night Blues” (Блюз Белай Ночы) і “Nіestary Band”. Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, аўтар сольных альбомаў. Як празаік, публіцыст і перакладчык друкаваўся ў выданнях “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Тэрмапілы”, “Бярозка”, “Літаратурная Беларусь”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, як аглядальнік і музычны крытык -- у газетах “Няміга”, “Музыкальная газета”, часопісе “Jazz-квадрат” і шмат інш. Празаічныя творы змешчаны ў альманаху “Брама”, зборніку “Літаратурнае прадмесце”. Аўтар кніг “Звычайны шоу-бізнес” (Мінск, “Кнігазбор” 2015”), “Маё мястэчка ў часе і прасторы” (Мінск, выдавецтва”Колас”, 2015)

Жыве ў Бялынічах.

Несцярэнка Юры. Выданьні

Квіткі да апошняга шанцу
epub

Квіткі да апошняга шанцу

Апавяданне
Несцярэнка Юры

Лёха быў маім лепшым сябрам на першым курсе. З першых дзён нашага знаёмства мы фанатычна рвалі струны на гітарах, пісалі паэмы і ўвогуле не дужа разумелі — навошта нам здаўся гэты дыплом інжынера. Напрыканцы гэтага самага курса трэба было вызначацца — ці варта працягваць далей навучанне? Вырашана было... Болей »

Апошні шанец выйсці ў людзі
epub

Апошні шанец выйсці ў людзі

Апавяданне
Несцярэнка Юры

Так час ад часу здараецца — ты едзеш у Ленінград на провады сябра ў войска. Бывае яшчэ — былая твая сяброўка стала яго нявестай. Нічога дзіўнага, што праз яе вы і пазнаёміліся, і цяпер называеце адзін аднаго сябрамі. Сітуацыя складаецца так (звычайна бліжэй да поўначы), што ў інтэрнаце на Васільеўскім... Болей »

Вайсковы спірт
epub

Вайсковы спірт

Тры гісторыі
Несцярэнка Юры

Гэтую перадачу, што запрашала на сустрэчу ў даволі позні час па суботах, калісьці я чакаў з такім натхненнем, што сённяшнія аматары штодзённых каналаў кшталту «MTV» ды «VIVA» наўрад ці зразумеюць мой былы імпэт. Здаецца, быў перыяд, калі «Сустрэнемся пасля адзінаццаці» на Беларускім рэспубліканскім тэлебачанні... Болей »

Вечары ў правінцыі
epub

Вечары ў правінцыі

Сапраўдная акалада
Несцярэнка Юры

Што за Новы год без Дзеда Мароза і Снягуркі ў невялікім мястэчку? Калі ўсе, хто яшчэ здольны рухацца пасля дванаццаці гадзінаў, няўпэўнена, але даволі аптымістычна перасоўваюцца на цэнтральную плошчу, да вялізнай ёлкі, што сама крыху няўпэўнена стаіць пад добрым вуглом да гарызантальнай плоскасці паміж... Болей »

Звычайны шоу-бізнес, альбо Нялёгкая траса да шчасця
epub

Звычайны шоу-бізнес, альбо Нялёгкая траса да шчасця

Апавяданне
Несцярэнка Юры

Аднойчы я пражыў на чыгуначным вакзале ў Брэсце трое сутак. Не, я не стаў чалавекам «без пэўнага месца жыхарства». Наадварот, набыў больш-менш устойлівае сацыяльнае становішча — я зрабіўся прыватным прадпрымальнікам. Адкрыў відэапракат, студыю гуказапісу і краму па продажы музычных тавараў. Зарэгістравацца... Болей »

Трубач перад брамай зары
epub

Трубач перад брамай зары


Несцярэнка Юры

Спорт шмат у чым нагадвае шоу-бізнес. Больш за тое, гэтыя дзве сферы чалавечай дзейнасці часам пераплятаюцца ў самых неверагодных спалучэннях. Так здарылася, што ветэраны легендарнай футбольнай каманды «Дынама-Мінск», якія сталі чэмпіёнамі СССР у 1982 годзе, сабраліся зноў праз дваццаць год і вырашылі... Болей »

Літаратурнае прадмесце
pdf

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі... Болей »

Дзеяслоў 110
pdf

Дзеяслоў 110

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 96
pdf

Дзеяслоў 96

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Верасень 13
pdf

Верасень 13

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org