be

Несцярэнка Юры

Несцярэнка Юры

Юры Несцярэнка - беларускі пісьменнік і музыкант. Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Стваральнік музычных гуртоў “White Night Blues” (Блюз Белай Ночы) і “Nіestary Band”. Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, аўтар сольных альбомаў. Як празаік, публіцыст і перакладчык друкаваўся ў выданнях “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Тэрмапілы”, “Бярозка”, “Літаратурная Беларусь”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, як аглядальнік і музычны крытык -- у газетах “Няміга”, “Музыкальная газета”, часопісе “Jazz-квадрат” і шмат інш. Празаічныя творы змешчаны ў альманаху “Брама”, зборніку “Літаратурнае прадмесце”. Аўтар кніг “Звычайны шоу-бізнес” (Мінск, “Кнігазбор” 2015”), “Маё мястэчка ў часе і прасторы” (Мінск, выдавецтва”Колас”, 2015)

Жыве ў Бялынічах.

Несцярэнка Юры. Выданьні

Тэрмапілы 17
pdf

Тэрмапілы 17

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Напрыканцы лета ў вёсцы заўсёды сумна. Нешматлікія яе абітальнікі – на палявых работах, бо ідзе самы прыпар. Заўжды пустая галоўная вуліца, і толькі на лаўках дзе-нідзе сядзяць ля свайго жытла знямоглыя, знясіленыя працай на Ўтопію, пенсіянеры абоега полу. Побач, у пылу, зрэдку валтузяцца мурзатыя дзеці.... Болей »

Маладосць 6 (691) 2011
pdf

Маладосць 6 (691) 2011

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Любоў да свайго краю мы, сродкамі ўстаноў культуры, выхоўваем праз аўтэнтычны фальклор, рамёствы, абрады, народную песню, у якіх усё: і любоў да родных мясцін, і гісторыя, і жыццёвая філасофія, і маральнасць беларусаў. Установы культуры вядуць значную тэматычную інфармацыйна-краязнаўчую работу. Мы старанна... Болей »

Дзеяслоў 44
pdf

Дзеяслоў 44

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org