Лыч Леанід

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.

Нарадзіўся сельскай сям'і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).

Крыніца: www.be.wikipedia.org

 

Лыч Леанід :: Выданьні

Лыч Леанід, Усенародны рух за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай

Усенародны рух за наданне беларускай мове статусу ад...

(да 25-годдзя Закона “Аб мовах ў Беларускай ССР” - 26 студзеня 1990)

Лыч Леанід

Распавядаецца, як пад пазітыўным уплывам Гарбачоўскай перабудовы ў Беларусі распачаўся рух за нацыянальна-культурнае Адраджэнне, галоўным складнікам якога з’яўлялася ўсенароднае змаганне за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай ў рэспубліцы. Ініцыятыва ў гэтым належала добраахвотным грамадскім аб’яднанням, якіх у канцы 1980-х гадоў падтрымалі партыйныя і савецкія ўлады БССР. Прыняты з іх удзелам Закон “Аб мовах у Беларускай... Болей »


Лыч Леанід, Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак

Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак

Лыч Леанід

Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі, не з’яўлялася прадметам абмеркавання ў вышэйшых эшалонах улады, што і схіліла аўтара дадзенай кнігі ўзяцца за пяро. Добра разумеючы, ш... Болей »


Лыч Леанід, Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі

Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі

Лыч Леанід

Кніга прысвечана раскрыццю адной з самых адметных і ў той жа час трагічных старонак у гісторыі змагання беларускага народа за сваё нацыянальна-культурнае адраджэнне ва ўмовах існавання савецкай сістэмы. У ходзе такога лёсавызначальнага нацыянальнага руху з усёй паўнатой выявілася вялікае жаданне беларусаў быць народам з самабытнай культурай і мовай. Беларусізацыя не зрабіла іх такімі з-за масавых фізічных рэпрэсій 1930-х гадоў. Набыты ё... Болей »


Лыч Леанід, Моладзі - праўдзівую гісторыю Беларусі

Моладзі - праўдзівую гісторыю Беларусі

Лыч Леанід

У кнізе аналізуецца выдадзеная для школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў асноўная літаратура па гісторыі Беларусі, выказваюцца меркаванні, што неабходна рабіць, каб веды пра мінулае нашага народа спрыялі ўзгадаванню яго маладых пакаленняў у духу нацыянальнага патрыятызму, здольных супрацьстаяць любым формам культурна-моўнай асіміляцыі. Кніга разлічана не толькі на моладзь, але і на людзей с... Болей »


Лыч Леанід, Рускі прафесар на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння

Рускі прафесар на ніве беларускага нацыянальнага адр...

успаміны

Лыч Леанід

У кнізе аўтар прасочвае жыццёвы і творчы шлях сваёй жонкі, усведамленне ёю як навукоўцам-педагогам неабходнасці праз узгадаванне студэнтаў, напісанне і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, выступленне ў перыядычным друку ўсяляк спрыяць фарміраванню такой маладой змены беларускага народа, якая б даражыла нацыянальнай самабытнасцю, была адданым носьбітам яго культурна-моўных традыцый. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, і асабліва тых,... Болей »


Лыч Леанід, Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайны (1941-1944 гг.)

Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусі ў часы вайн...

Лыч Леанід

У недалёкім мінулым «партыйныя даследчыкі» малявалі жыццё былых савецкіх грамадзян на акупаванай тэрыторіі Беларусі як адно працяглае катаванне злыми ворагамі. як знішчэннне беларускага народу. На самой жа справе, калі параунаць жыппё беларусаў «пад немцамі» са сталінскім тэрорам і русіфікацыяй 30-х гадоў. дык бачна, что тут адбывалася сапраўднае адраджэнне беларускай мовы і школы, беларускай царквы і беларускай культуры. Аб гэтым чытач... Болей »


Лыч Леанід, Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі

верасень 1943 – кастрычнік 1964 г.

Лыч Леанід

Праца Леаніда Лыча прысьвечаная пытаньню, якое доўгі час замоўчвалася дэфармавалася і асьвятлялася не з беларускіх пазыцыяў – гэта пытаньне міжнацыянальных адносінаў пасьля ваеннага дваццацігодзьдзя. Менавіта пасьля вайны азначыўся паварот у нацыянальнай палітыцы Масквы. Гэты паварот прывёў да катастрофы, якую можна параўнаць да зьнішчэньня. Беларуская нацыя асымілявалася пагрозьлівымі тэмпамі. Менавіта беларусы па словах вядомага кам... Болей »


Лыч Леанід, Гісторыя культуры Беларусі пад уладай Расійскай імперыі

Гісторыя культуры Беларусі пад уладай Расійскай імпе...

канец XVIII ст. - 1917 г.

Лыч Леанід

У кнізе раскрываюцца карэнныя перамены ў культурным жыцці Беларусі, выкліканыя пераходам пад уплывам адпаведнай палітыкі царызму значнай часткі яе адукаваных і заможных людзей з польскіх на рускія культурна-моўныя стандарты. Паказана, якое ўпартае супраціўленне выклікала ў нацыянальна самасвядомай інтэлігенцыі дзяржаўная палітыка русіфікацыі, дзякуючы чаму ўдалося выратаваць беларускі народ ад канчатковай асіміляцыі, парадзіць у яго зак... Болей »


Лыч Леанід, Эшалоны бягуць на Захад. З гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 - май 1945)

Эшалоны бягуць на Захад. З гісторыі перавозак на чыг...

Лыч Леанід

Леанід Міхайлавіч Лыч - доктар гістарычных навук, прафесар, аўтар шэрагу кніг. Вядомыя яго манаграфіі "Беларуская нацыянальная ідэя", "Уніяцкая царква на Беларусі". Сумленны, скрупулёзны гісторык з пільным вокам, аўтар акутальных артыкулаў у "Народнай волі" і "Новым часе" у лютым адзначыць 83 дзень народзінаў. Моцны духам чалавек, жыццялюб з пачуццём гумара, непахісны абаронца беларускай мовы і нацыянальных інтарэсаў працягвае даследчыц... Болей »


Лыч Леанід, Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Лыч Леанід

Кніга прысвечана беларускай тапаніміі. Паказаны асаблівасці яе фарміравання ў залежнасці ад спецыфікі прыродна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных і культурных умоў жыцця беларусаў. Аўтар выступае рашучым абаронцам нацыянальнай тапаніміі як найкаштоўнага моўнага помніка, важнейшага элемента гісторыка-культурнай спадчыны народа, дзейснага сродку адраджэння нацыянальнай самасвядомасці. Для шырокага кола чытачоў Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя