- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паказана, што Рэспубліцы Беларусь у спадчыну ад русіфікатарскай палітыкі БССР дасталася краіне разбалансаваная ў этнічным плане культура, асабліва яе элітарныя пласты. ІІрааналізаваныя аўтарам матэрыялы сведчаць, што за час функцыянавання прэзідэнцкай сістэмы кіравання краінай не адбылося пазітыўных змен у суадносінах паміж нацыянальным і інтэгральным у культурнай сферы, па прычыне працягу дамінавання ў ёй рускага пачатку, выкліканага сур’ёзнымі хібамі дзяржаўнай моўнай палітыкі. Адрасуецца палітыкам, навукоўцам і тым, хто працуе ў сферы культуры ці мае зацікаўленасць да яе стану на сучасным этапе.