- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі, не з’яўлялася прадметам абмеркавання ў вышэйшых эшалонах улады, што і схіліла аўтара дадзенай кнігі ўзяцца за пяро. Добра разумеючы, што грунтоўнае раскрыццё нацыянальнага пытання падуладна толькі цэламу калектыву высокаэрудзіраваных даследчыкаў, у кнізе яно асвятляецца толькі ў самых агульных рысах больш за ўсё з мэтай прыцягнуць увагу палітыкаў, ідэолагаў, прагрэсіўныя колы грамадства да тэрміновага развязвання гэтай лёсавызначальнай для беларускага народа праблемы. Кніга ў першую чаргу адрасуецца тым, каго непакоіць дэградацыя сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця беларускага народа.