Каско Алесь

Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейшчыны. Скончыў Чудзінскую сярэднюю школу (1968) і факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна (1976).

У 1976 - 1984 гг. - карэспандэнт раённай газеты “Сельская праўда” ў г. Жабінка, у 1984 - 1991 гг. - рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, у 1991 - 2006 гг. - сакратар абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у 2007 - 2012 гг. - загадчык аддзела радыёінфармацыі рэдакцыі раённай газеты “Сельская праўда”. Зараз пенсіянер. Жыве ў Жабінцы.

Літаратурную працу пачаў у 1968г. Аўтар 12-ці кніг. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова.

 

Каско Алесь :: Выданьні

Каско Алесь, Межавыя знакі

Межавыя знакі

Вершы Навелы і мініяцюры Запісы

Каско Алесь

У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню. Болей »


Каско Алесь, Прыадхінуты небасхіл

Прыадхінуты небасхіл

Вершы

Каско Алесь

Сваімі вершамі вядомы паэт, лаўрэат літаратурных прэмій А. Каско горача адстойвае духоўны пачатак у чалавеку, погляд на яго як на неад’емную часцінку сусвету, веру ў чысціню ягоных помыслаў, накрэсленых Усявышнім. У той жа час ён крытычна ацэньвае рэальныя людскія паводзіны і справы, разглядае іх праз прызму хрысціянскіх гуманістычных каштоўнасцей. Аўтар шчыры ў сваіх перажываннях, не ўтойвае ўласных сумненняў і часовых слабасцей у цязе... Болей »


Каско Алесь, Нічога больш

Нічога больш

Вершы і пераклады

Каско Алесь

Сама назва новага зборніка паэзіі лаўрэата літаратурных прэмій Алеся Каско “Нічога больш” (вершы і пераклады; Брэст, выд. “Альтэрнатыва”, 2011) сведчыць, што творы звязаны з асэнсаваннем “жыццявіру”, пры гэтым не вельмі суцяшальным. Развагі над карэннымі пытаннямі чалавечага існавання схіляюць і чытача думаць, шукаць, узірацца ў сябе і жыццё, у навакольны свет. Трансфармаваны ў назву кнігі радок “нічога не выказаў болей” з “тытульнага” ... Болей »


Каско Алесь, 45

45

Вершы

Каско Алесь

У новым зборніку лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова вядомага берасьцейскага паэта Алеся Каско 45 вершаў апошняга часу. Гэта вершы-роздумы пра вечнае і мімалётнае, пра сутнасьць жыцьця і месца творчага чалавека ў ім. Болей »


Каско Алесь, Час прысутнасці

Час прысутнасці

вершы, паэма

Каско Алесь

Жыццё, сваю прысутнасць на зямлі лірычны герой паэзіі Алеся Каско вымярае духоўнай актыўнасцю, неспакоем «...калі, зямля, тваё прызванне — нас нарадзіць і пахаваць, дык жыць — людзей наканаванне...» Псіхалагізмам і гуманістычным пафасам напоўнена паэма «Апазнанне», першая спроба аўтара ў ліра-эпічным жанры. Болей »


Каско Алесь, Набліжэнне

Набліжэнне

Вершы

Каско Алесь

Лірычны герой вершаў Алеся Каско адкрыты ў сваіх перажываннях, паслядоўны ў сцвярджэнні высокай духоўнасці, шчырасці і дабрыні, часам схільны да самаіроніі. У нізцы вершаў «Атожылкі», якая завяршае кнігу, асэнсоўваюцца пытанні экалогіі, што датычаць радзімы паэта — Палесся. Болей »


Каско Алесь, Скразная лінія

Скразная лінія

Вершы

Каско Алесь

Паэзія Алеся Каско, журналіста з Брэстчыны, стрыманая і шчырая ў сваёй адкрытасці, у сваім даверы да людзей, у вернай любові да краю бацькоў, да Радзімы. Болей »


Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канц... Болей »


Дзеяслоў, 77

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

77

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 65

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

65

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя