be

Каско Алесь

Каско Алесь

Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейшчыны. Скончыў Чудзінскую сярэднюю школу (1968) і факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна (1976).

У 1976 - 1984 гг. - карэспандэнт раённай газеты “Сельская праўда” ў г. Жабінка, у 1984 - 1991 гг. - рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, у 1991 - 2006 гг. - сакратар абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у 2007 - 2012 гг. - загадчык аддзела радыёінфармацыі рэдакцыі раённай газеты “Сельская праўда”. Зараз пенсіянер. Жыве ў Жабінцы.

Літаратурную працу пачаў у 1968г. Аўтар 12-ці кніг. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова.

Памёр Алесь Каско 26.11.2017 г.

Каско Алесь. Выданьні

Літаратурная Беларусь 10 (146) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 10 (146) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Некалі разумна прыдумаў імператар Франц Іосіф, прымусіўшы арыстакратаў купляць віно ў простых сялян дзеля эканамічнай падтрымкі іх гаспадаркі. Ежу неабходна было прыносіць з сабой. Такі, здавалася б, дзіўны загад з часам пераўтварыўся ў прыгожую, вельмі выгодную нацыянальную традыцыю, па сутнасці —... Болей »

Тэрмапілы 22
pdf

Тэрмапілы 22

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Гэта было нядаўна, гэта было даўно... Даўно, бо мінула паўвека, бо мінула і больш... І – нядаўна, бо ўсё гэта маё, стаіць перад вачыма як учарашняе, як сённяшняе... Дзіцячае, юнацкае, маладое, дарагое!.. Балючае і радаснае, салодкае! Многае забылася, затрацілася, кудысь (куды?) адышло... Памяць стала... Болей »

Дзеяслоў 91
pdf epub

Дзеяслоў 91

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Тэрмапілы 20
pdf

Тэрмапілы 20

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

"Освобождён от занимаемой должности в связи с окончанием срока действия трудового договора" – такі запіс 31.12.1997 года быў зроблены ў маёй "Працоўнай кніжцы" інспектарам па кадрах на падставе Загада Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. Так завяршылася мая шматгадовая праца. На ноце казённай... Болей »

Літаратурная Беларусь 10 (110) 2015
pdf

Літаратурная Беларусь 10 (110) 2015

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У эпілогу да сваёй знакамітай паэмы «Пан Тадэвуш» вялікі ўраджэнец беларускай Наваградскай зямлі Адам Міцкевіч, знаходзячыся ў эміграцыі ў няблізкім Парыжы, пісаў: О, дачакацца мне б такой уцехі, Каб кнігі гэтыя прыйшлі пад стрэхі І каб, кудзелю прадучы, сялянкі, Калі закончаць любыя спяванкі Пра дзеўчыну... Болей »

Дзеяслоў 77
pdf

Дзеяслоў 77

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 65
pdf

Дзеяслоў 65

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »

Маладосць 6 (679) 2010
pdf

Маладосць 6 (679) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Амаль заўжды пасля чарговага працоўнага адпачынку штосьці здараецца... Вяртаешся ў Мінск, а тут і вестка... На гэты раз — сумная. У Маскве пайшоў з жыцця паэт Андрэй Вазнясенскі. З яго імем звязана цэлая эпоха, найперш у расійскай паэзіі, але гэтая эпоха нейкім чынам тычыцца і нас. Ва ўсялякім выпадку... Болей »

Тэрмапілы 14
pdf

Тэрмапілы 14

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Цягнік “Сочы – Мінск” прыйшоў у Адлер апоўначы. Тыя, хто чакаў яго тут, каго прывезлі сюды з Піцунды, з санаторыя, вельмі зарана, амаль адразу ж пасля вячэры, стаміліся сноўдацца па вакзале, не ведаючы, чым заняцца, каб забавіць час: пра курортнае жыццё ім гаварыць не хацелася, бо яно ўжо мінулася, засталося... Болей »

Жырандоля № 3, 2010
pdf

Жырандоля № 3, 2010

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org