- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Некалі разумна прыдумаў імператар Франц Іосіф, прымусіўшы арыстакратаў купляць віно ў простых сялян дзеля эканамічнай падтрымкі іх гаспадаркі. Ежу неабходна было прыносіць з сабой. Такі, здавалася б, дзіўны загад з часам пераўтварыўся ў прыгожую, вельмі выгодную нацыянальную традыцыю, па сутнасці — культуру віннага піцця: Heurigen. Само слова «хойрыген» азначае перш за ўсё віно дамашняй (сямейнага малога бізнесу) вытворчасці, свежае — апошняга ўраджаю і толькі да адзінаццатага дня ад- зінаццатага месяца, дня святога Марціна; пазней віно свежым лічыцца не будзе і не будзе называцца «хойрыген».