- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Каско — аўтар паэтычных зборнікаў «Вестка», «Скразная лінія», «Набліжэньне», «45», «Трохкроп’е», «Свой камень», «Нічога больш», «Прыадхінуты небасхіл». За зборнік паэзіі «Час прысутнасьці», які выйшаў у 1994 годзе, паэт быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова. У 2001 годзе стаў першым ляўрэатам Мядовай літаратурнай прэміі. Нарадзіўся Алесь Каско ў 1951 годзе ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёну. Першы ягоны верш «Пралескі» зьявіўся ў ганцавіцкай раёнцы ў 1968 годзе. Скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут імя Пушкіна, аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры. Адслужыў у войску. Пасьля дэмабілізацыі вярнуўся ў вёску, стаў настаўнікам у роднай школе. Працаваў карэспандэнтам у жабінкаўскай раённай газэце «Сельская праўда», на Берасьцейскім абласным тэлебачаньні. Сябар Саюза беларускіх пісьменьнікаў, адказны сакратар Берасьцейскай філіі.