Дайнека Леанід

Леанід Марцінавіч Дайнека нарадзіўся 28.1.1940, в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл., беларускі пісьменнік.

Скончыў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972-89 адказны сакратар часопіса "Маладосць". З 1989 у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Друкуецца з 1961. Аўтар зборнікаў вершаў, у якіх услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі ("Галасы", 1969, "Бераг чакання", 1972, "Мая вясна саракавая", 1979, "Вечнае імгненне", 1985), зборнік апавяданняў "Бацькава крыніца" (1976). Раманная дылогія "Людзі і маланкі" (1977) і "Запомнім сябе маладымі" (1979) раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўленння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-19. Тэму горада асэнсоўвае ў рамане "Футбол на замініраванным полі" (1987). Барацьбу народа з крыжакамі ў 12 ст. паказаў у гістарычным рамане "Меч князя Вячкі" (1987, Літаратурная прэмія Саюза Пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа 1987). Славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей - герой гістарычнага рамана "След ваўкалака" (1988, разам з папярэднім раманам Дзяржаўная прэмія Беларусі імя К. Каліноўскага 1990). Ранні этап станаўлення старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага - адлюстраваў у гістарычным рамане "Жалезныя жалуды" (1990). Аўтар фантастычнага рамана "Чалавек з брыльянтавым сэрцам" (1992). Некаторыя вершы Дайнекі пакладзены на музыку.

Памёр Леанід Дайнека 21 жніўня 2019 году.

Крыніца: Сайт Леаніда Дайнекі

 

Дайнека Леанід :: Выданьні

Няма адпаведных дакумэнтаў