be

Дайнека Леанід

Дайнека Леанід

Леанід Марцінавіч Дайнека нарадзіўся 28.1.1940, в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл., беларускі пісьменнік.

Скончыў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972-89 адказны сакратар часопіса "Маладосць". З 1989 у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Друкуецца з 1961. Аўтар зборнікаў вершаў, у якіх услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі ("Галасы", 1969, "Бераг чакання", 1972, "Мая вясна саракавая", 1979, "Вечнае імгненне", 1985), зборнік апавяданняў "Бацькава крыніца" (1976). Раманная дылогія "Людзі і маланкі" (1977) і "Запомнім сябе маладымі" (1979) раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўленння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-19. Тэму горада асэнсоўвае ў рамане "Футбол на замініраванным полі" (1987). Барацьбу народа з крыжакамі ў 12 ст. паказаў у гістарычным рамане "Меч князя Вячкі" (1987, Літаратурная прэмія Саюза Пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа 1987). Славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей - герой гістарычнага рамана "След ваўкалака" (1988, разам з папярэднім раманам Дзяржаўная прэмія Беларусі імя К. Каліноўскага 1990). Ранні этап станаўлення старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага - адлюстраваў у гістарычным рамане "Жалезныя жалуды" (1990). Аўтар фантастычнага рамана "Чалавек з брыльянтавым сэрцам" (1992). Некаторыя вершы Дайнекі пакладзены на музыку.

Памёр Леанід Дайнека 21 жніўня 2019 году.

Крыніца: Сайт Леаніда Дайнекі

Дайнека Леанід. Выданьні

Дзеяслоў 46
pdf

Дзеяслоў 46

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “І за сонцам, і за месяцам…” * “Паглядзі на сябе праз прызму народу…” * І з'явіліся галасы. Сучасная украінская паэзія. Вершы Мар'яны Саўкі, Марыяны Кіяноўскай, Андрыя Бондара, Астапа Слівінскага, Дзмітра Лазуткіна, Юрыя Кучаравага, Алега Коцарава з украінскай пераклалі Уладзімер Арлоў, Марыйка... Болей »

Дзеяслоў 45
pdf

Дзеяслоў 45

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "На геаграфічным перавале..." * Баровец Агнешка, Галадар у Любліне * Весялуха Марына, Вобраз сатаны ў беларускай літаратуры XXI ст. * Воранаў Віталь, Nomen omen * Дайнека Леанід, Пра лісоўшчыка злога хлопчыка * Дубавец Сяргей, 10 парадаў крытыку * Дубянецкі Міхал, «Трэба... Болей »

Дзеяслоў 44
pdf

Дзеяслоў 44

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі... Болей »

Верасень 3
pdf

Верасень 3

літаратурна-мастацкі часопіс

Змест каляднага нумара склалі вершы Надзеі Філон, Аляксея Арцёмава, Вольгі Грынь, Андрэя Кабана, Аляксея Палачанскага, Паўла Надольскага, Сяргея Законнікава, Анатоля Вярцінскага… Проза прадстаўлена творамі Сяргея Белаяра, Ганны Старыковіч, Раісы Крывальцэвіч, Ганны Дар, Леаніда Дайнекі. У раздзеле "Крытыка... Болей »

Верасень 1
pdf

Верасень 1

літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне. "За апошні час адышлі ў гісторыю адразу два часопісы для моладзі — "Першацвет" і "Бярозка". "Верасень" заснаваны, каб кампэнсаваць гэтыя выдавецкія прагалы і падтрымаць маладых літаратараў"... Болей »

Маладосць 04 (653) 2008
pdf

Маладосць 04 (653) 2008

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Красавік * БАРАВІКОВА Раіса, Вясновы паром на рацэ часу * Васючэнка Пятро, Трэці семестр * ВІТКОЎСКІ Святаслаў, Кроплі часу... Тры эсэ * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, Вершы * Дайнека Леанід, Назаві сына Канстанцінам * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі ... Болей »

Дзеяслоў 20
pdf

Дзеяслоў 20

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Абламейка Сяргей, Падарожныя імпрэсіі... * Акулін Эдуард, Ня хлебам, а небам... * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Барадзіхіна Ала, Ці лёгка быць Дон Жуанам? Страх і ягоныя мадыфікацыі ў любоўнай лірыцы Л. Дранько-Майсюка * Брыль Янка, Яшчэ адзін... ... Болей »

Дзеяслоў 19
pdf

Дзеяслоў 19

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Да ісьціны шлях складаны..." Гутарка Тацяны Равяка з Юрыем Бандажэўскім * Паэзія: "уводзіны ў невымоўнае". Гутарка Анатоля Івашчанкі з Алесем Разанавым / Алесь Разанаў. Пункціры * Бур’ян Барыс, Каб жарсьць прытоеных пакутаў зварухнула нашую душу * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная... Болей »

Тэрмапілы 09
pdf

Тэрмапілы 09

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* Андраюк Серафім, З адчуваннем высокага неба * Баена Юрка, На гэтай зямлі * Бембель Алег, Сучасная беларуская культура і праваслаўная царква * Брыль Янка, Жнівень * В. Ш., Выспы лёсу абярог верасовы * Дайнека Леанід, Герадоцінкі. * Замкавец Уладзімір, Пясняр рэвалюцыйных... Болей »

Маладосць 04 (446) 1990
pdf

Маладосць 04 (446) 1990

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Антаноўскі Мікола, Вершы * Баравікова Раіса, Вершы * Геніюш Ларыса, Споведзь. Працяг * Гігевіч Васіль, Чарноў Алег, Сталі воды горкія. Дакументальная аповесць * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман. Заканчэнне * Дэбіш Анатоль, Вершы * Казько Віктар, Нахаў... ці Сучасная спадарожная казка *... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org