be

Дайнека Леанід

Дайнека Леанід

Леанід Марцінавіч Дайнека нарадзіўся 28.1.1940, в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл., беларускі пісьменнік.

Скончыў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972-89 адказны сакратар часопіса "Маладосць". З 1989 у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Друкуецца з 1961. Аўтар зборнікаў вершаў, у якіх услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі ("Галасы", 1969, "Бераг чакання", 1972, "Мая вясна саракавая", 1979, "Вечнае імгненне", 1985), зборнік апавяданняў "Бацькава крыніца" (1976). Раманная дылогія "Людзі і маланкі" (1977) і "Запомнім сябе маладымі" (1979) раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўленння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-19. Тэму горада асэнсоўвае ў рамане "Футбол на замініраванным полі" (1987). Барацьбу народа з крыжакамі ў 12 ст. паказаў у гістарычным рамане "Меч князя Вячкі" (1987, Літаратурная прэмія Саюза Пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа 1987). Славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей - герой гістарычнага рамана "След ваўкалака" (1988, разам з папярэднім раманам Дзяржаўная прэмія Беларусі імя К. Каліноўскага 1990). Ранні этап станаўлення старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага - адлюстраваў у гістарычным рамане "Жалезныя жалуды" (1990). Аўтар фантастычнага рамана "Чалавек з брыльянтавым сэрцам" (1992). Некаторыя вершы Дайнекі пакладзены на музыку.

Памёр Леанід Дайнека 21 жніўня 2019 году.

Крыніца: Сайт Леаніда Дайнекі

Дайнека Леанід. Выданьні

Маладосць 03 (445) 1990
pdf

Маладосць 03 (445) 1990

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Бібіцкі Алесь, Вершы * Вераб’ёў Павел, Вершы * Гарагляд Ніна, Вершы * Геніюш Ларыса, Споведзь. Дзённікі. Працяг * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман. Працяг * Кароль Мікалай, Савецкая ўлада: маці ці мачаха? * Кашуба Ганна, Вершы * Котава Алена, Вершы * Лейка Кандрат, З літаратурнай спадчыны *... Болей »

Спадчына 1/1990
djvu

Спадчына 1/1990

часопіс Беларускага фонду культуры і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі

* Выхоўваць гісторыяй * Алесь Петрашкевіч. «...До основанья, а затем...» * Вадзім Круталевіч. Рыжскі мірны дагавор * Помнік на Буйніцкім полі * Янка Купала. Публіцыстычныя артыкулы 1919—1920 гг. * З дакументаў трыццатага года * Ірына Багдановіч. Летаргія. Верш * Людміла Паўлікава. Магіла паэта. Верш... Болей »

Маладосць 01 (443) 1990
pdf

Маладосць 01 (443) 1990

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Барадулін Рыгор, Замілаванасць * Ветах Алесь, Перакрыжаванне. Апавяданне * Геніюш Ларыса, Споведзь. Дзённікі * Герасюк Іван, Чарга даўжынёй у жыццё * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман * Зуёнак Васіль, Вершы * Мароз Уладзімір, Вершы * Пяткевіч Андрэй, Вершы * Рудкоўскі Міхась, Вершы *... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org