Чыквін Ян

Ян Чыквін (псеўд.: Янка Дубіцкі, Павел Бельскі, Дратва і інш. Нар. 18 траўня 1940, в. Дубічы Царкоўныя). Паэт, празаік, перакладчык, даследчык рускай і беларускай літаратур. Закончыў Інстытут рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Прафесар. Рэдактар штогодніка Тэрмапілы (выдаецца з 1998 г.). Чалец ПЭНа, Саюза польскіх пісьменнікаў і ганаровы – Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Бельску Падляскім.

Аўтар паэтычных зборнікаў: Іду (Беласток 1969), Святая студня (Беласток 1970), Неспакой (Беласток 1977), Светлы міг (Мінск 1989), Кругавая чара (Беласток 1992), Свет першы і апошні (Беласток 1997), Крэйдавае кола (Беласток 2002), Жменя пяску (Беласток 2008), Адно жыццё. Выбранае (Беласток 2009), На беразе Дубіч-Царкоўных (Беласток 2010), Здарылася быць (Беласток 2015). У перакладзе на польскую мову выйшлі кнігі паэзіі: Na progu świata (Warszawa 1983), Splot słoneczny (Olsztyn 1988), Odpoczynek przy wyschniętym źródle (Białystok 1996).

Аўтар літаратуразнаўчых даследаванняў: Afanasij Fet. Studium historycznoliterackie (Białystok 1984), Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа (Беласток 1997), Беларуская літаратура Польшчы. Бібліяграфічны даведнік. 1957—1998 (Беласток 1998), Polskie białorutenika literackie. Bibliografia przedmiotowa. 1945–1998. Zebrała i opracowała G. Charytoniuk przy współpracy Jana Czykwinа (Białystok 1998), Па прызванні і абавязку. Літаратурна-крытычныя артыкулы (Беласток 2005), Ідэя. Вобраз. Інтэрпрэтацыя (Беласток 2014).

Укладальнік анталогій: Antologia poezji rosyjskiej. 1840–1895 (Warszawa 1984), Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ стагоддзя (Мінск 2000), Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа” 1958—2003 гг. у фатаграфіі (Беласток 2003).

Пераклаў на польскую мову: Aleś Razanaǔ, Podarunek matki chrzestnej (Białystok 1997), на беларускую – Лісце срэбнай таполі. З польскай лірыкі ХХ стагоддзя (Беласток 1999), Запіскі янычара Канстанціна Міхайловіча, серба з Астровіцы (у сааўтарстве з Галінай Тварановіч, Беласток 2008).

Рэдактар выданняў: Kształty myśli. Almanach poezji (у сааўтарстве з Эдвардам Ярашэвічам, Białystok 1966), Белавежа. Kronika sekcji literacko-plastycznej „Białowieża” ZG BTS-K (у сааўтарстве з Сакратам Яновічам і Юркам Туронкам, Białystok 1979), Белавежа. Літаратурны альманах (у сааўтарстве з Міхасём Шаховічам і Сакратам Яновічам, Беласток 1980), Мае песні табе дару. Літаратурны альманах (Беласток 1993), Літаратурны альманах “Белавежа” (Беласток 2011), Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы. 1958–2008 гг. (Беласток 2007) і шмат іншых аўтарскіх кніг у серыі Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”.

Аўтар падручніка Крыніцы. Падручнік беларускай мовы для VII класа (у сааўтарстве з Любай Раманюк, Warszawa 1992)

Чыквін Ян :: Выданьні

Чыквін Ян, Крэйдавае кола

Крэйдавае кола

Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »

Чыквін Ян, Беларуская літаратура Польшчы

Беларуская літаратура Польшчы

Бібліяграфічны даведнік 1957-1998

Чыквін Ян

Ад 1956 года, як толькі пачала выходзіць „Ніва”, а затым „Беларускі каляндар” і іншыя выданні, на працягу вось ужо звыш сарака гадоў на іх старонках сістэматычна друкуюцца літаратурныя мастацкія творы: 1. свае, беларускія арыгінальныя тэксты, 2. пераклады з іншых літаратур, 3. паэзія і кароткія празаічныя жанры пісьменнікаў Беларусі і, зрэдку, беларускіх эмігрантаў, 4. ды таксама ад выпадку да выпадку ў арыгінале творы польскіх пісьменн... Болей »

Чыквін Ян, Далёкія і блізкія

Далёкія і блізкія

Беларускія пісьменнікі замежжа

Чыквін Ян

Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай і неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Літаратуру можна дзяліць на гістарычныя перыяды – дарэчы большасць літаратур так і падзяляюцца.... Болей »

Чыквін Ян, Свет першы і апошні

Свет першы і апошні

Вершы

Чыквін Ян

«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўт... Болей »

Czykwin Jan, Odpoczynek przy wyschniętym źródle

Odpoczynek przy wyschniętym źródle

Czykwin Jan

Jan Czykwin ur. w 1940 r. w Dubiczach Cerkiewnych, woj. białostockie. Poeta. Tłumacz. Historyk literatury. Studia wyższe ukończył w 1964 roku na Uniwersytecie Warszawskim. Profesor U W. Debiutował wierszem w 1957 roku. Dotychczas opublikował zbiory poezji: Idu (Białystok 1969), Świataja studnia (Białystok 1970). Niespakoj (Białystok 1977), Na progu świata (Warszawa 1983), Splot słoneczny (Olsztyn 1988), Swietły mih (Mińsk 1989), Kruhawa... Болей »

Чыквін Ян, Кругавая чара

Кругавая чара

Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »

Чыквін Ян, Светлы міг

Светлы міг

Вершы

Чыквін Ян

Паэт і літаратуразнаўца Ян Чыквін (нар. у 1940 г.) жыве ў Польскай Народнай Рэспубліцы. На яго творчым рахунку — шэраг паэтычных зборнікаў, выдадзеных у розныя гады на беларускай мове ў Беластоку. Вершы, якія ўвайшлі ў кнігу „Светлы міг”, напоўнены фарбамі, непаўторнымі гукамі і тэмпераментам моўнай стыхіі Беласточчыны. Любоў і памяць, радзіма і прырода — вось асноўныя матывы, блізкія сэрцу паэта. Болей »

Чыквін Ян, Неспакой

Неспакой

Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »

Чыквін Ян, Святая студня

Святая студня

Чыквін Ян, Іду

Іду

Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя