- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнівэрсытэту, ад 1998 - Беластоцкага Ўнівэрсытэту. Пачаў друкаваацца ў 1957 на старонках "Нівы". Ад 1969 сябар Польскага таварыства русыстаў, ад 1970 - Саюзу Польскіх Пісьменьнікаў, ад 1991 - Міжнароднае асацыяцыі беларусыстаў, ад 1996 - беларускага ПЭН-цэнтру. Ад 1989 прэзыдэнт Беларускага Літаратурнага Таварыства "Белавежа", ад 1990 рэдактар выдавецкае сэрыі "Бібліятэка Беларускага Літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа", ад 1998 - часопісу "Тэрмапілы". (Ян Чыквін, Вікіпэдыя)