- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сьвятая Еўфрасіньня Польцкая – апякунка Беларусі, першая жанчына, далучаная да ліку сьвятых на ўсходнеславянскіх землях. Менавіта ёй Ўладзімер Арлоў прысьвяціў выданьне, бо як сама Еўрасіньня гэтак і яе справы сталі сапраўдным сымьалем Беларусі. Праз Еўфрасіньню Беларусь далучылася да хрысьціянскага асьветніцтва, дзякуючы ёй паўсталі і храмы і манастыры ў Полацку, зроблены на яе замову Крыж – стаў вядомым на ўвесь сьвет сымбалем нашай Радзімы. Кажучы пра Еўфрасіньню аўтар не забывае распавесьці і пра тую калыску, якая яе парадзіла – старажытную беларускую сталіцу Полацак. Выданьне разьлічанае ня толькі на адмысловага чытача, але даступнае кожнаму, хто цікавіцца жыцьцём і дзейнасьцю Еўфрасіньні. На беларускай і расейскай мовах аўтар распавядае як пра жыцьцё зямное, гэтак і пра пашану сьвятой пасьля сьмерці, выданьне дапоўненая “Жыціем сьвятой Еўфрасіньні – выдатным помнікам беларускага пісьменства канца 12 – пачатка 13 стагодзьдзя. Крыжу Еўфрасіньні прысьвечаны цэлы разьдзел. Аўтар спрабуе разабраца ў таямніцы яго зьнікненьня, а таксама распавядае і пра яго аднаўленьне.