be
pdf

Запісы 27

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні, Рэфэратныя працы, Нарысы, Успаміны, Дакумэнты, Зацемкі, Бібліяграфія, Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы, Кнігапіс. За час існаваньня „Запісы” сталі цэнтрам гуртаваньня інтэлектуальных сіл беларускае дыяспары. На старонках часопіса зьмешчаныя матэрыялы пра дзеячаў гісторыі й культуры Беларусі, на гістарычныя тэмы, этнаграфічныя, дэмаграфічныя, эканамічныя, мовазнаўчыя. Часопіс друкаваў навуковыя дасьледаваньні, якія адрозьніваліся ад існаваўшай на Бацькаўшчыне канцэпцыі гісторыі й культуры беларускага народу. Апублікаваў шмат дакумэнтаў, якія замоўчваліся ў Беларусі. Друкуе рэцэнзіі на беларусазнаўчыя выданьні, хроніку беларускага навуковакультурнага жыцьця на эміграцыі. Рэдкалегія „Запісаў” зацікавіла беларускай праблематыкай заходніх навукоўцаў. На старонках часопіса публікавалі свае беларусазнаўчыя працы Томас Бэрд, Гай Пікарда, Джэймс Дынглі ды іншыя. (Н. Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы)

Пэрыёдыка: Запісы
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк - Менск
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Бэрд Т. Э.
  • Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
  • Памеры: 232с., 21см
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: B-335#E-3647
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org