en

Залоска Юрась

Залоска Юрась

Юрась Залоска – нарадзіўся ў 1968 г. у в. Навасады Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у штотыднёвіку Літаратура і мастацтва (1991–1995), часопісе Крыніца. У 1995 г. выдаў кнігі публіцыстыкі Дыялогі з Васілём Быкавым (выдавецтва “Мастацкая літаратура”) і Версіі. Шлях да храма idea sui (Незалежная выдавецкая кампанія “Тэхналогія”). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1996 г. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. У 2009 г. выдаў навуковую манаграфію “Философия религии Люблинской школы” (выдавецтва “Кнігазбор”). У 2010 г. у серыі ” Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў пабачыла свет пашыранае выданне гутарак з Васілём Быкавым Праўда як рэлігія. З 2003 г. праваслаўны святар. Служыць у г. Мінску.

Залоска Юрась :: Publications

pdf

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым
Залоска Юрась

«Праўда як рэлігія» — кніга гутарак журналіста і літаратара Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым: гутарак пра мінулае, сучаснае і будучае, пра беларускую і сусветную літаратуры, уласную творчасць і працу калегаў, палітычныя перыпетыі 90-х гадоў, пра рэлігію і камуністычную спадчыну...… More

pdf

Философия религии Люблинской школы

Залоско Юрий

Автор анализирует философскую концепцию религии представителей Люблинской школы христианской философии (Польша). Раскрываются ее методологические основания (метафизическая парадигма философствования), дефиниция религии, объяснение причин существования религии. Показаны отличия от подходов других школ...… More

pdf epub

Версіі

Шлях да Храма «idea sui», дзённік, дыялогі, эсэ
Залоска Юрась

3 якой місіяй беларусы прыйшлі ў свет; якія каштоўнасці за сваю гісторыю стварылі; што паспелі выказаць пра сябе свету; што яшчэ павінны выказаць і стварыць?.. Над гэтымі і іншымі, у рознай ступені значнымі для зразумення гісторыі і сучаснага стану беларускай культуры пытаннямі ў дыялогах з журналістам...… More

pdf epub

Дыялогі з Васілём Быкавым

Інтэрв'ю, эсэ
Залоска Юрась

У «трох вымярэннях» вядзецца дыялог журналіста Юрася Залоскі з Васілём Быкавым: у форме палітыннага інтэрв'ю, размовы на грамадзянскія темы; у форме літаратурнай эсэістыкі, «сумоўя» з мастацкімі творамі пісьменніка; як звычайнае чалавечае сумоўе. Урэшце паняцце дыялога набывае ў аўтараў пашыраны сэнс...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 7 (191) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Яго прозвiшча ў беларускага чытача можа пакуль асацыявацца найперш цi з маркай пiсталета нямецкай вытворчасцi, цi — у лепшым выпадку — з iмем англiйскага раманiста-гiсторыка Скота, або з творцам-асветнiкам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя такое прозвiшча мелi шматлiкiя сем’i латгальскiх...… More

pdf djvu

Крыніца 8 (3) 1995

Штомесячны культуралагічны часопіс

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую...… More

pdf djvu

Крыніца 5 (11) 1994

Крыніца 3 (9) 1994

Крыніца 1 (7) 1994

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org