- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кастусь Каліноўскі – адзін з найбольш шанаваных беларускіх нацыянальных герояў. Шанаваных патрыётамі, але не дзяржавай. Улады Беларусі быццам не могуць вызначыць, як ставіцца да гэтае гістарычнае фігуры. Як ушаноўваецца памяць Каліноўскага на радзіме, высветліў Аляксандр Краўцэвіч. Кастусь Каліноўскі (1838–1864) стаіць ля вытокаў сучаснае беларускае нацыі, беларускага нацыянальнага руху. Ён выдаваў газету «Мужыцкая праўда» і кіраваў антырасейскім паўстаннем 1863–1864 гадоў у Беларусі ды Літве. Пра то, што паўстанцы ўжо ўсведамлялі сябе беларусамі, можа сведчыць слынны пароль: «Каго любіш?» – «Люблю Беларусь!» – «То ўзаемна!».