- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Невялікі горад даўней славіўся не толькі замкам, але і сваймі рэдкімі касцёламі. Адзін з іх фарны, ацалелы да нашых дзён, адным з першых у Беларусі паставілі адразу пасля хрышчэння Літвы ў XIV ст. Касцёл піяраў у XIX ст. адабралі расейскія ўлады і ператварылі ў праваслаўную царкву. Пасля падзення камунізму яго зноў аддалі праваслаўнай царкве. Велічны кармеліцкі касцёл у самым цэнтры гораду таксама разбураны расейцамі, засталіся толькі апісанні і нешматлікія выявы.