«Ёсць грошы на вадамёты і ціхароў — знойдзеце і на барацьбу з каранавірусам»
2020-10-09 23:55
Ад самага пачатку пандэміі каранавіруса мы ведаем ад Аляксандра Лукашэнкі, што гэта не больш чым псіхоз. Які лекуецца гарэлкай, лазняй ды трактарамі.
Але змагацца з наступствамі неіснуючага COVID-19 беларускім лекарам усё ж давялося. Ратуючы жыцці беларусаў з выкарыстаннем тых сродкаў, якія яны мелі. І з дапамогай валанцёрскіх арганізацый і ініцыятыў кшталту BYCOVID-19 і ўсяго беларускага грамадства.
За першай хваляй каранавіруса прыйшла хваля другая. Вось толькі аднаўляць сваю дзейнасць валанцёрская кампанія BYCOVID-19 не будзе.
Чаму — тлумачыць адзін з былых каардынатараў кампаніі Андрэй Стрыжак.