- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Інстытут для Вывучэньня Гісторыі й Культуры СССР быў зарганізаваны ў М’юнхэне 8 ліпеня 1950 году. Ён зьяўляецца свабоднай карпарацыяй вучоных, што пакінулі Савецкі Саюз і працуюць цяпер мад навуковым дасьледваньнем СССР. Мэтай іхнай працы зьяўлягэцца падаваньне праўды дэмакратычнамі сьвету, каб такім чынам разьвеяць няведаньне, якое існуе ў дачыненьнях да Савецкага Саюзу. Кажны навуковы працаўнік ці дасьледнік можа стацца супрацоўніком Інстытуту, незалежна ад нацыянальнасьці ці палітычных перакананьняў з аднэй умовай, калі ён не зьяўляецца сябрам камуністычнай партыі ці сымпатыкам яе. Дзеля гэтага ўсе эмігранты з СССР, якія маюць навуковыя кваліфікацыі, маюць права ўдзельнічаць упрацы Інстытуту, незалежна ад іхняя месца жыхарства.