be

Відэа

Мяжа
mp3

Мяжа

Раман-эсэ
Федарэнка Андрэй

Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць (даслухаць) раман да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі... Болей »

Сцебуракаў лёс
mp3

Сцебуракаў лёс

гісторыя роду
Сцебурака Усевалад, Сцебурака Анатоль

Кніга «Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы ХІХ — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе... Болей »

Хвілінка
mp3

Хвілінка

Тры гісторыі
Бабкоў Ігар

«Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее... Болей »

Адна капейка
mp3

Адна капейка

кніга прозы
Сцяпан Уладзімір

У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы.... Болей »

Стах
mp3

Стах

аповесць
Пятровіч Барыс

Трыпціх "Стах", напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія... Болей »

У капцюрох ГПУ
mp3

У капцюрох ГПУ

Аповесць
Аляхновіч Францішак

7 год у ГУЛагу за 7 гадзін. «У капцюрох ГПУ» — аповесць Францішка Аляхновіча, адразу па выданні ў 1934 г. перакладзеная на розныя мовы свету. Беларускі літаратар з Вільні задоўга да Салжаніцына ды Шаламава апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Аляхновіч звяртаецца да чытача... Болей »

Койданава
mp3

Койданава

апавяданні
Глёбус Адам

Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага... Болей »

Чарнобыльская малітва
mp3

Чарнобыльская малітва

Галасы Утопіі
Алексіевіч Святлана

«Сядзіць маладая жанчына на лавачцы каля дома, корміць немаўля грудзьмі… Праверылі грудное малако – радыеактыўнае. Чарнобыльская мадонна…» Ноч 26 красавіка 1986 года… За адну ноч мы патрапілі ў іншае месца гісторыі. «Ніхто мне раней нічога падобнага не расказваў», «ні ў воднай кніжцы пра гэта не чытаў... Болей »

Часам панкі паміраюць
mp3

Часам панкі паміраюць

падарожжа эмоцый
Календа Сяргей

Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» – падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга – эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму... Болей »

Каларадская пушча
mp3

Каларадская пушча

Раман серыял
Квяткоўскі Севярын

Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча». Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org