- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зпачатку 1920х гадоў, з часу пранікненьня ў Амэрыку камуністычнай прапаганды й пашырэньня дзейнасьці камуністычнай агентуры, у амэрыканскім друку, а пазьней таксама і ў іншых масавых сродках сталі адбывацца зьмены, што пачалі супярэчыць асноўным прынцыпам амэрыканскіх дэмакратычных свабодаў. Працэс гэты адбываўся надзвычай паступова, часам спыняўся і аднаўляўся ізноў. Але кірунак гэтага працэсу, нажаль, быў досыць стабільным. Рух адбываўся ад праклямаваных айцамізаснавальнікамі Злучаных Штатаў свабоды слова й свабоды друку ўбок да замоўчваньня й падаўленьня іншадумства, увядзеньня цэнзуры пад маркаю паліткарэктнасьці, навязваньня амэрыканскаму грамадству самапрыніжальных ідэалёгіяў і самазьнішчальных грамадзкапалітычных паглядаў.