- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выпадкова ці не, але старонка зь імёнамі аўтараў альманаха “Беларус” мяжуе са старонкаю з прозьвішчамі дабрадзеяў, якія ахвяравалі грошы на ягонае выданьне. Прыгадваецца, як айцец Надсан аднойчы пераканаў мяне, што беларускую справу трэба рабіць за беларускія грошы. Чужыя інтарэсы могуць супадаць зь беларускімі, але нярэдка яны і разыходзіцца. Якім бы спагадлівым ня быў замежны дабрадзей, фонд, іншая дзяржава, імі заўжды, у меншай ці большай ступені, кіраваць будуць прыватныя, карпаратыўныя або нацыянальныя інтарэсы.