- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Успаміны пра выбарчую прэзыдэнцкую кампанію 2008 году ў мяне досыць маркотныя. Тады ўпершыню надзвычай для мяне выразна і рэльефна паўстала зьява пераходу на ўзровень веры, на ўзровень ірацыянальнасьці тых грамадзкіх і сацыяльных рэчаў, якія заўсёды мусяць заставацца на ўзроўні рацыянальным і крытычным, правярацца і пераправярацца праз аб’ектыўныя грамадзкасацыяльныя ды эканамічныя крытэры.