- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выстава-прэзентацыя супраць абортаў «Ратуй узятых на смерць!» адкрылася ў Нар’ян-Мары (Ненецкая аўтаномная акруга) па ініцыятыве праваслаўнага прыходу Багаяўленскага храма, – паведамляе рravoslavie-nord.ru. Выстава праводзіцца па блаславенні епіскапа Ціхана Архангельскага ды Халмагорскага і заклікае людзей захаваць жыццё сваім ненароджаным дзецям. Падтрымалі мерапрыемства і медыцынскія працаўнікі. Так, лекар вышэйшай катэгорыі, намеснік галоўнага лекара паліклінікі Запалярнага раёна Ізольда Скварцова адзначыла, што ў 2008 годзе ў рэгіёне нарадзіліся 690 немаўлятаў, а абортаў было зроблена 547.