- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Верціхоўская Вольга нарадзілася 26.02.1972 г. у в. Езярышча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла СШ № 1 г. Гарадка Віцебскай вобласці ў 1989 г. і паступіла на філалагічны факультэт беларускага аддзялення БДУ які скончыла з адзнакай у 1994 г. Пасля скончыла аспірантуру БДПУ імя М. Танка на кафедры беларускай мовы. Працавала выкладчыцай у Беларускім дзяржаўным палітэхнічным універсітэце. З 1999 г. жыве ў Францыі, дзе скончыла ўніверсітэт Клерман Феран імя Паскаля па спецыяльнасці расейская літаратура і сусветная культура, акрамя таго атрымала спецыяльнасць “Сакратар Мэрыі” пасля заканчэння Перпеньянскага ўніверсітэта. Мае дачку. Аўтарка шматлікіх арткулаў, кнігаў і выданняў адрасаваных настаўнікам і вучням.
У дапаможніку прапануецца методика вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай... Болей »
Перад вамі — школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання — спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца. Тлумачальны... Болей »
У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя i практыка сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхнапогіяй сачынення на вольную тэму i пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам... Болей »
Кніга ўяўляе сабой інтэграваныя тэставыя заданні па мове i літаратуры, складзеныя паводле мастацкіх твораў, большасць з якіх вывучаецца ў школе. Адказы да ўсіх заданняў, іменны i прадметны паказальнікі спрыяюць зручнасці карыстання кнігай у час самастойнай падрыхтоўкі да экзамену. Паспяхова карыстацца... Болей »