be
pdf

Школьны тлумачальны слоўнік

Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга
З рускамоўнымі адпаведнікамі

Перад вамі — школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання — спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца. Тлумачальны слоўнік арганічна ўвабраў у сябе i кароткі беларуска-рускі слоўнік прыказак — «залацінак» народнай мовы, выкарыстаных у якасці ілюстрацый. Да пераважнай большасці прыказак пададзены адпаведнікі з рускай мовы. Слоўнік будзе спрыяць развіццю маўлення вучняў, стане трывалым падмуркам выпрацоўкі маўленчых навыкаў. Афарыстычныя выразы i прыказкі вучні змогуць выкарыстаць пры падрыхтоўцы да сачыненняў, рэфератаў, водгукаў, а таксама ў вусных выказваннях. Для вучняў школ, гімназій, ліцэяў, студэнтаў, выкладчыкаў, i ўсіх тых, хто дбае пра чысціню i выразнасць роднай мовы.

Выдаўцы і выдавецтвы: УніверсалПрэс
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Выдавец: УніверсалПрэс
  • Памеры: 384 с., 21 см
  • ISBN: 985-6699-52-5
  • Катэгорыя: Слоўнікі
  • Copyright: © 2006 by Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org