- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час ляціць хутка. Ідуць гады. Хацелася б хоцьштосьці занатаваць, пакінуць на паперы, што яшчэ помніцца. Шмат аб чым трэба расказаць, але гэты мой успамін – толькі пра аднаго чалавека. На пачатку лета 1993 году, у чэрвені месяцы, ня стала майго найлепшага сябра, зь якім давялося ўсё жыцьцё крочыць разам, па адных сьцежках-дарожках. Аляксандар Дзікі нарадзіўся ў маленькай вёсачцы Кузьмічы Мядзельскага раёну. Зьявіўся на сьвет якраз на дзесятыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі – 25 сакавіка 1928 году. У вайну скончыў сямігодку ў вёсцы Слабада, а калі ўжо прагналі немцаў, паступіў вучыцца ў Пастаўскую пэдагагічную навучальню. Але тады мы яшчэ не былі знаёмыя, бо я тым часам вучыўся ў Глыбоцкай пэдагагічнай навучальні. Пазнаёміліся мы потым, на “этапах”. А зараз па парадку, як яно было... (Лявон Бялевіч, “З арліным позіркам блакітных вачэй”)