- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паштоўкі, або адкрытыя пісьмы (так іх раней афіцыйна называлі), з’явіліся ў другой палове XIX стагоддзя. 3 гісторыі пошты вядома, што з самага пачатку існавання дзяржаўнай пошты пісьмы, напісаныя на лістах паперы, адпраўляліся ў закрытым канверце з наклеенай маркай - аплаты за паштовую паслугу. 3 развіццём паштовай камунікацыі ў аўстрыйскага эканаміста Эмануіла Германа з’явілася ідэя пасылаць па пошце кароткія пісьмовыя паведамленні без канверта, на невялічкіх картачках аднолькавага фармату са шчыльнай тоўстай паперы. Яго ідэю падтрымала мясцовая ўлада і 1 кастрычніка 1869 года ўпраўленне пошт Аўстра-Венгрыі выдала для продажу бланкі першых адкрытых пісьмаў. (З гісторыі паштовак. З’яўленне паштовак у свеце, фрагмент)