- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вя́чка Це́леш (нар. 25 верасьня 1938, п.Краснасельскі, Гарадзенскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі мастак, гісторык і пісьменьнік у Латвіі. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі і Латвіі.
Беларускі мастак і філакартыст з Рыгі Вячка Целеш. 2003.
Нарадзіўся на Ваўкавышчыне. У 1961 навучаўся ў мастацкай вучэльні. У 1961—1964 служыў ў Савецкім войску ў Вільні. Пад час службы працягваў наведваць мастацкую студыю Палацу Чыгуначнікаў. У 1975 скончыў жывапісна-пэдагагічнае аддзяленьне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална.
Удзельнічаў у болей за 100 выставаў.
На яго карцінах выбітныя беларускія і латыскія дзеячы: Францішак Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Яніс Райніс. Ён стваральнік сэрыі эксьлібрысаў выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — Зоська Верас, Уладзімер Караткевіч, Адам Мальдзіс.
Яго карціны маюцца ў музэях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітаю, Латвіі, Партугаліі, Расеі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швайцарыі.
Працуе дацэнтам катэдры культуры і мастацтва Інстытуту мэнэджмэнта інфармацыйных сыстэмаў.
У 2006 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.
Крыніца: be-tarask.wikipedia.org
Кніга апавядае пра жыццё і творчасць мастакоў: Пётру Мірановіча, Міхася Калініна, Аркадзя Салаўёва, Дзімітрыя Гадыцкага-Цвірку і Аляксандру Бельцаву, невядомых ў гісторыі беларускага мастацтва. Шматгадовая даследчая праца ў архівах, музеях, галерэях і бібліятэках розных краін, успаміны людзей, сталі... Болей »
Кніга напісана на аснове архіўных дакументаў, успамінаў краснасельцаў і самога аўтара. Пачынаючы з 1795 г., апісваецца гісторыя вёскі Краснае Сяло (Красная), пасёлка Краснасельскі і наваколля. Падаюцца звесткі пра кожную сям'ю краснасельскіх Целешаў: імёны, гады жыцця, радаводныя дрэвы, змешчана больш... Болей »
Паштоўкі з відамі беларускіх гарадоў, пераважна губернскіх, пачалі выдавацца ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. А на пачатку ХХ стагоддзя ў іх знайшлі адлюстраванне і павятовыя гарады. Выданнем паштовак у той час займаліся ўладальнікі кніжных магазінаў і магазінаў пісьмовых тавараў, нават тытунёвых і... Болей »
Каб больш яскрава ўявіць, як вырас, змяніўся Мінск, трэба азірнуцца назад. Але як жа сучаснаму пакаленню мінчан заглянуць у мінулае свайго горада? Пра многае могуць расказаць даследаванні археолагаў, экспанаты музеяў, мемуарныя запісы і ўспаміны старажылаў, старыя гравюры і малюнкі мастакоў. Некаторае... Болей »