- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У аўторак 21 лютага, калі ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы, у Дрыбіне адбылася сімвалічная беларускамоўная дыктоўка. Аднак прайшла яна не ў школе і пісалі яе не дзеці, а дарослыя людзі. Каб выказаць павагу да роднай мовы, мясцовыя жыхары дамовіліся сабрацца разам у адной з мясцовых кавярняў і напісаць тут пад дыктоўку беларускамоўны тэкст. На імпрэзу прыйшлі 13 чалавек. Яны выбралі прамову Янкі Купалы, сёлета ў нашага знакамітага песняра – юбілей, 130 гадоў з дня нараджэння. Добра пастаўленым голасам дыктоўку дрыбінцам прачытала былая настаўніца беларускай мовы.