- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Магілёве больш не будуць рыхтаваць педагогаў беларускай мовы, а ў сталічным педуніверсітэце закрыты адразу чатыры спецыяльнасці беларускай філалогіі. У дзяржаўным педагагічным універсітэце вялікая рэформа — зачыняюць аж сем спецыяльнасцяў. На чатырох з іх рыхтавалі менавіта філолагаў беларускай мовы. Пры гэтым набор на спецыяльнасці, на якіх рыхтуюцца рускамоўныя філолагі, не скарочаны. Акрамя гэтага, ва ўніверсітэце прыпыняюць навучанне гісторыкаў-географаў. Цяпер галоўнае педагагічнае ВНУ краіны будзе рыхтаваць настаўнікаў беларускай мовы толькі на дзвюх спецыяльнасцях. Рускай мове будуць навучаць на трох спецыяльнасцях, дзве з якіх звязаныя для прэстыжнасці яшчэ і з кітайскай ды італьянскай мовамі. Затое ў 2012 годзе ў БДПУ адчыняюцца спецыяльнасці для будучых біёлагаў і лагапедаў. Выпадак з БДПУ — не адзіны. Напрыклад, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова нядаўна абвясціў, што збіраецца адмовіцца ад прыёму студэнтаў на шэраг гуманітарных спецыяльнасцяў. У лік зачыненых трапіла і спецыяльнасць з профільнай беларускай мовай.