Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Мартыненка Вітаўт, Прадмовы й Пасьляслоўі

Прадмовы й Пасьляслоўі

Музычна-сувэнірнае выданьне

Мартыненка Вітаўт

Месца выхаду: Талін

Дата выхаду: 2022

Выдавец: VJN

Памеры: 96 с.

ISBN: 978-9916-4-0994-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [5159]

Дадатковая даведка: Дадатковая даведка: Кніга падрыхтаваная паводле арыгінальных артыкулаў Вітаўта Мартыненкі, друкаваных у буклетах беларускіх музычных альбомаў 1989-2006 гг. Выдаўца кнігі Натальля Баярын сьледам за аўтарам шчыра дзякуе газэце «Наша Ніва» за дапамогу ў пошуку прафэсыйных здымкаў, «БМАgroup» за выдзеленыя аўтару тэкставыя файлы, калектыву Дзяржаўнага музэю літаратуры й мастацтва ды асабіста ягонаму дырэктару Ганьне Запартыцы за навуковую падтрымку. Асобная падзяка Беларускаму Радыё «Рацыя» (www.racyja.com) за інфармацыйнае спрыяньне.

«Прадмовы й Пасьляслоўі» — канцэптуальная праца легендарнага беларускага рок-журналіста Вітаўта Мартыненкі, у якой звыкла выяўляецца ягоная схільнасьць шукаць свае карані, як і крыніцы беларускае плыні мас-культа, у тысячагадовых традыцыях нацыянальнае культуры. Сама назва «Прадмовы й Пасьляслоўі» ўзыходзіць да аднайменнага канцэптуальнага збору Францішка Скарыны. Апроч прыстойнае забавы для аматараў лёгкае беларускамоўнае чытанкі, выданьне станецца цудоўным падарункам для кожнага калекцыянэра сусьветнага мас-культ-прадукту, бо ў гэты альбом увайшлі ў тым ліку фатаграфічныя працы найлепшых рэпарцёраў — летапісцаў беларускага шоў-бізнэсу. Дасканалая стылістыка мовы, шыкоўныя фотавідарысы й папулярная тэма робяць кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Кнігу можна замовіць тут: https://www.vjn.ee.

Беларускія аўтары: Мартыненка Вітаўт

Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

pdf
Мартыненка Вітаўт, Rock on-line

Rock on-line

Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў: нарысы

Мартыненка Вітаўт

Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста амата... Болей »


pdf
Мартыненка Вітаўт, Свой сярод чужых

Свой сярод чужых

Раман Г.Сянкевіча «QUO VADIS»: Кантэксты, гістарычныя і лінгвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза Пятра Татарыновіча

Мартыненка Вітаўт

Перавыданне ў Менску ў 2002 годзе славутага раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vachs» на беларускай мове (упершыню кірыліцай) было прымеркавана да справы заглыблення ў творчую спадчыну аўтара беларускага тэксту — каталіцкага святара Пятра Татарыновіча (1896-1978). Разам з тым больш шырокія кантэксты твора разглядаліся рэдактарам тома, журналістам В.Мартыненкам у першым (больш поўным) варыянце ягонай прадмовы, які й прапануецца тут асобным вы... Болей »