be

Мартыненка Вітаўт

Мартыненка Вітаўт

Нарадзіўся 29 верасня 1959 году ў Менску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсітэт, факультэт журналістыкі (1982). З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара моладзевай ґазэты “Чырвоная зьмена”. З 1989 да 1995 быў карэспандэнтам мюнхэнскай рэдакцыі радыё “Liberty”, арґанізаваў там і праводзіў першы беларускі музычны гіт-парад. З 1994 да 1997 працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Кинонеделя Минска”.

Аўтар музыказнаўчых кніг “Праз рок-прызму” (1989, New York, разам з А. Мяльґуем), “222 альбомы беларускага року і ня толькі” (2006, Менск, разам з А. Мяльґуем), “Rock on-line” (2010, Менск).

Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і камэнтарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча “Quo Vadis” (2002) і асобным выданьнем поўны тэкст названай прадмовы – “Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя й лінґвістычныя асаблівасьці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)” (2003).

Піша таксама прозу, вершы, якія друкаваліся ў беларускіх і замежных часопісах, выдаваліся у кніжных зборніках і на кампакт-дысках папулярных рок-гуртоў (“P.L.A.N.”, “Tesaúrus”, “Deadmarsh”).

У 1985 разам з А. Мяльґуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клюбу “Няміга”, які стаў калектыўным сябрам каардынацыйнай рады моладзевых нефармальных суполак у 1987-м.

У 1988 стварыў у камсамольскай ґазэце “Чырвоная зьмена” адну зь першых групаў падтрымкі БНФ. Беларус. Беспартыйны. Мае дачку Альдону 19 гадоў.

Працы: больш за 200 публікацыяў штогод на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадзка-палітычнага жыцьця.

Пра яго: “Дэмакратычная апазіцыя Беларусі 1956-1991”. Мн., “Цэнтр Карта”, 1999. С.60-61.

Старонка рэцэнзыяў Вітаўта Мартыненкі.

Мартыненка Вітаўт. Выданьні

Прадмовы й Пасьляслоўі

Прадмовы й Пасьляслоўі

Музычна-сувэнірнае выданьне
Мартыненка Вітаўт

«Прадмовы й Пасьляслоўі» — канцэптуальная праца легендарнага беларускага рок-журналіста Вітаўта Мартыненкі, у якой звыкла выяўляецца ягоная схільнасьць шукаць свае карані, як і крыніцы беларускае плыні мас-культа, у тысячагадовых традыцыях нацыянальнае культуры. Сама назва «Прадмовы й Пасьляслоўі» ўзыходзіць... Болей »

Rock on-line
pdf

Rock on-line

Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў: нарысы
Мартыненка Вітаўт

Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага... Болей »

222 альбомы беларускага року і ня толькі...
pdf

222 альбомы беларускага року і ня толькі...

Праз рок-прызму’2
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую... Болей »

Свой сярод чужых
pdf

Свой сярод чужых

Раман Г.Сянкевіча «QUO VADIS»: Кантэксты, гістарычныя і лінгвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза Пятра Татарыновіча
Мартыненка Вітаўт

Перавыданне ў Менску ў 2002 годзе славутага раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vachs» на беларускай мове (упершыню кірыліцай) было прымеркавана да справы заглыблення ў творчую спадчыну аўтара беларускага тэксту — каталіцкага святара Пятра Татарыновіча (1896-1978). Разам з тым больш шырокія кантэксты твора... Болей »

Quo Vadis
pdf

Quo Vadis

раман
Сянкевіч Генрык, Мартыненка Вітаўт - рэд.

Рым... Амаль 50 гадоў таму... Выдавецтва „Зніч”, заснаванае ў Вечным горадзе беларускімі эмігрантамі, выдае грунтоўную творчую працу ксяндза Пятра Татарыновіча — беларускі пераклад аднаго з найпапулярнейшых раманаў Г.Сянкевіча „Quo Vadis”. Працу, якою сын Палескіх пушчаў хацеў дасягнуць замірэння сваіх... Болей »

Праз рок-прызму
pdf

Праз рок-прызму

Зборнік артыкулаў і інтэрв\'ю
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная... Болей »

Тутэйшыя
pdf

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае... Болей »

Верасень 11
pdf

Верасень 11

літаратурна-мастацкі часопіс

Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў. Раздзел “Проза”... Болей »

Верасень 10
pdf

Верасень 10

літаратурна-мастацкі часопіс

Юбілейны “Верасень” Выйшаў з друку дзясяты -- юбілейны нумар выдання. Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі маладых аўтараў: Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Кацярыны Глухоўскай, Алены Сіманчык, Марыны Валасар, Наталлі Бінкевіч, Соф’і Марозавай, Алены Масцеравай, Алеся Мацулевіча. Друкуюцца... Болей »

Бярозка №9 / 2012
pdf

Бярозка №9 / 2012

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

У нашым свеце важная кожная асоба, кожны розум і кожнае слова. Чалавек — не пясчынка на велізарным круглым шары, які завецца планета Зямля. У наш час вылучыцца з натоўпу можа любы чалавек, ён можа змяніць усё, але спачатку яму трэба знайсці сябе. Напэўна, многія чыталі Міхаіла Лермантава «Герой нашага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org